Бярэзінскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Бярэзінскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Беразіна, на вуліцы Кастрычніцкай, 18.

Структура У структуру Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць: Упраўленне справамі (уключае групу бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці); Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Упраўленне па адукацыі і спорце; Аддзел унутраных спраў (размяшчаецца па вуліцы Перамогі, 22); Фінансавы аддзел; Аддзел эканомікі; Аддзел землеўпарадкавання; Аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі; Аддзел арганізацыйна-кадравай работы; Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС) (размяшчаецца па вуліцы Камсамольскай, 27); Сектар культуры; Юрыдычны сектар; Служба «адно акно»; Камісія па справах непаўналетніх.

Старшыні з 13 сакавіка 2024 — Андрэй Валянцінавіч Сакалоўскі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Беразіна Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Мінскай вобласці Катэгорыя:Бярэзінскі раён