Выбух і пажар на ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» — надзвычайнае здарэнне, што адбылося 25 кастрычніка 2010 году ў горадзе Пінску (Брэсцкая вобласць, Беларусь). Магчымай яго прычынай, паводле інфармацыі МНС, стаў «выбух адкладанняў драўнянага пылу ў выніку парушэння рэжыму эксплуатацыі абсталявання па вытворчасці драўняна-паліўных гранул». Паводле інфармацыі самога кіраўніцтва холдынгавай кампаніі выбух адбыўся ў выніку «парушэння рэгламенту правядзення рамонтных работ». У катастрофе загінула 14 чалавек. Пажаратушэннем займалася 19 адзінак пажарнай каманды. Паводле каментарыяў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, гэта была самая вялікая прамысловая аварыя ў Беларусі за некалькі дзесяцігоддзяўПубличное сочувствие нецелесообразно? // naviny.by, 1 лістапада 2010 .
Выбух на заводзе па вытворчасці драўняна-стружкавых пліт адбыўся прыкладна ў 13:00 25 кастрычніка. У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях лічаць, што выбух адбыўся з-за «адкладанняў драўнянага пылу ў выніку парушэння рэжыму эксплуатацыі абсталявання па вытворчасці драўняна-паліўных гранул». З-за выбуху пачаўся пажар; акрамя таго, адбылося абвальванне даху памяшкання, дзе знаходзілася 48 чалавек. Пажар быў ліквідаваны ў 15:14 дзякуючы дзеянням больш за 10 пажарных разлікаўНаша ніва: Выбух і пажар на «Пінскдрэве»: ёсць ахвяры.
Два чалавекі загінулі на месцы. Усяго ў Пінскую цэнтральную бальніцу прывезлі 18 чалавек (па іншым даным, 19); большасць з іх потым перавялі ў бальніцы Мінска і Брэста. 15 з іх знаходзіліся ў рэанімацыі; 14 чалавек атрымалі апёкі III і IV ступеняў (найбольш цяжкія) больш чым 60 % целаБелорусские новости: Древесная пыль тоже может взрываться . 3 і 4 лістапада былі абвешчаны днямі жалобы ў Брэсцкай вобласціНаша ніва: На Брэстчыне 3 і 4 лістапада абвешчаная жалоба па ахвярах «Пінскдрэва».
Храналогія падзей
25 кастрычніка 2010 году каля 13:00 у цэху па вытворчасці драўняна-стружачных пліт СТАА «Пінскдрэў-ДСП» (даччынае прадпрыемства ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў») адбыўся выбух, які стаў прычынай моцнага пажару. З-за выбуху адбыўся абвал будыначнага даху (па інфармацыі з афіцыйнага сайту ЗАТ «Пінскдрэў-ДСП», калоны, бэлькі і пліты перакрыцця корпуса былі выкананыя са зборнага жалезабетону) на плошчы каля 100 м²; таксама абваліліся муры корпуса — каля 400 м². Паведамленне пра выбух і пажар паступіла ў МНС у 13:06, у 14:10 пажар быў лакалізаваны, у 15:14 — ліквідаваны.
Усяго падчас выбуху ў корпусе знаходзіліся 29 чалавек (па іншых даных, у цэху знаходзілася 48 чалавек); паводле інфармацыі з афіцыйнага сайту ЗАТ «Пінскдрэў», на ўчастку паліўна-драўняных гранул на змене працавала 5 чалавек. У Пінскі цэнтральны шпіталь брыгадамі хуткай дапамогі было дастаўлена 18 чалавек (па іншых даных 19), адкуль найбольш цяжкія пацыенты (15 з іх былі размешчаныя ў рэанімацыі) пазней былі перавезеныя ў лякарныя ўстановы Берасця і Мінску. 14 чалавек атрымалі тэрмічныя апёкі III і IV ступеняў болей за 60% паверхні цела, а некаторыя болей за 80%. Два работнікі прадпрыемства загінулі на месцы здарэння — іх целы былі знойдзеныя пад заваламі, яшчэ адзін сканаў у ноч (па іншых даных раніцай) на 26 кастрычніка ў рэанімацыі Пінскага цэнтральнага шпіталю.
28 кастрычніка загінулі яшчэ двое пацярпелых: майстар-брыгадыр стружкавага аддзялення сканаў у Мінску, слесар-рамонтнік у Пінску. 29 кастрычніка сканалі яшчэ чацвёра пацярпелых. Трое з іх знаходзіліся ў Цэнтральным апёкавым цэнтры ў Мінску, адзін — у рэанімацыі Пінскага абласнога шпіталя. Увечары 30 кастрычніка загінуў аператар аўтаматычных ліній завода. 31 кастрычніка ў мінскім шпіталі сканалі яшчэ двое работнікаў «Пінскдрэў-ДСП». 1 лістапада ў шпіталях Берасця і Мінску памерлі яшчэ двое: аператар фармуючых машын і намеснік дырэктара па вытворчасці. У гэты дзень у двух гарадах заставалася 6 чалавек (чацвёра з іх — у рэанімацыі). Па стане на 2 лістапада становішча трох пацярпелых ад выбуху, якія знаходзіліся ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры ў Мінску было «сярэдняй цяжкасці». Пра стан яшчэ трох чалавек, якія знаходзіліся ў Брэсцкім абласным шпіталі паведаміў намеснік галоўнага лекара Тадэвуш Гарасімчык, адзначыўшы, што «пакуль іх становішча застаецца цяжкім». Па стане на 3 лістапада становішча шасці пацярпелых ад выбуху было па-ранейшаму стабільна цяжкае. Трое з іх, якія знаходзіліся ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры ў Мінску былі пераведзеныя з рэанімацыі ў саматычнае апёкавае аддзяленне. Яшчэ трое мужчын, якія знаходзіліся ў рэанімацыі Брэсцкага абласнога шпіталя, раніцай 3 лістапада 2010 году былі падлучаныя да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. Па стане на 5 лістапада ў становішчы двух пацярпелых, якія ляжаць у Брэсцкім абласным шпіталі назіраюцца заўважныя паляпшэнні. Намеснік галоўнага лекара Брэсцкага абласнога шпіталя Тадэвуш Гарасімчык паведаміў: Пакуль стан стабільна цяжкі. Працягваецца штучная вентыляцыя лёгкіх, але ў дваіх ужо ў дапаможным рэжыме — яны самі дыхаюць і апарат... Гэта станоўчая дынаміка. Па стане на 6 лістапада становішча траіх пінчукоў, якія знаходзіліся ў Брэсцкім абласным шпіталі заставалася стабільна цяжкім. Стан траіх пацярпелых, якія знаходзіліся ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры ў Мінску, паводле слоў галоўнага лекара Гарадскога клінічнага шпіталю хуткай медычнай дапамогі Віктара Сірэнкі, ацэньваўся як стабільны, сярэдняй ступені цяжкасці. Па стане на раніцу 8 лістапада становішча траіх пацярпелых ад выбуху на «Пінскдрэве», якія знаходзяцца ў Брэсцкім абласным шпіталі заставалася стабільна цяжкім. Паводле слоў лекара, адзін з іх ужо дыхае самастойна і адключаны ад апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, а другі пацыент практыкуецца дыхаць самастойна і пераведзены на дапаможны рэжым штучнай вентыляцыі лёгкіх. 9 лістапада 2010 году адзін з траіх пацярпелых ад выбуху быў выпісаны з Рэспубліканскага апёкавага цэнтру ў Мінску; у той час двое астатніх пацярпелых засталіся ў апёкавым аддзяленні. Як паведаміў намеснік галоўнага лекара Ігар Грыгор’еў: Адна асоба была ўжо выпісаная. Стан двух іншых чалавек паляпшаецца. Але ў іх такія апёкі, пры якіх патрабуецца плястыка скуры, касмэтычныя аперацыі. Таму ім патрэбна яшчэ лячэнне. Паводле слоў намесніка галоўнага лекара Брэсцкага абласнога шпіталю па стане на 22 лістапада работнікі «Пінскдрэва», якія ляжаць у рэанімацыі з апёкамі скуры і дыхальных шляхоў, пачалі дыхаць самастойна. Паводле слоў намесніка галоўнага лекара Брэсцкага абласнога шпіталю Юрыя Хваля па стане на 29 лістапада работнікі «Пінскдрэва» ўжо самастойна прымаюць ежу. 30 лістапада стан тых пацярпелых, якія знаходзіліся ў агульным апёкавым аддзяленні мінскага шпіталю хуткай дапамогі стаў «блізкім да задавальняючага», пра што паведаміў намеснік галоўнага лекара Мінскага шпіталю хуткай дапамогі Ігар Шыманскі.
Прычыны Перадумовы Паводле афіцыйнага сайту ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» знос эксплуатаванага з 1965 году асноўнага абсталявання СТАА «Пінскдрэў-ДСП» складаў 100%. Разам з тым ступень зносу будынка галоўнага корпуса, у якім адбыўся выбух, складала 54%. Генеральны дырэктар «Пінскдрэва» Лоран Арыніч пракаментаваў гэта наступным чынам: Вытворчасць драўняна-стружкавай пліты працавала ў штатным рэжыме 45 гадоў, і за ўвесь гэты час, з улікам правядзення штогадовых капітальных рамонтаў тэхнікі і ўкаранення розных удасканаленняў, працавала стабільна і без НЗ. Вытворчасць драўняна-паліўных гранул праектавалася найвядомейшай у Еўропе і СНД нямецкай фірмай "Мюнч", яна ж пастаўляла ўсё абсталяванне і вырабляла яго шэф-мантаж. Запуск першых 2-х камплектаў абсталявання для атрымання драўняна-паліўных гранул (пелет) адбыўся 3 гады таму. А ў пачатку бягучага года дадалі, па нямецкім праекце, яшчэ 2-я камплекты. .
Міністар па надзвычайных справах Беларусі Энвер Барыеў паведаміў, што, паводле папярэдніх даных, прычынай пажару стаў пылавы выбух. Паводле заявы прэс-службы МНС РБ, адкладанні пылу, якія сталі прычынай выбуху, з’явіліся ў выніку парушэння рэжыму эксплуатацыі абсталявання па вытворчасці драўняна-паліўных гранулаў.
Расследаванне Па факце выбуху справы па расследаванні прычын трагедыі распачалі: пракуратура, дзяржаўная камісія ды камісія кампаніі. Спачуванні сваякам ахвяраў выказалі ўлады выканаўчага камітэту вобласці ды гарадскія ўлады Пінска. У сувязі з маштабам дадзенага здарэння 3 лістапада 2010 году крымінальную справу па факце выбуху на заводзе «Пінскдрэў-ДСП» прыняла на распрацоўку Генеральная пракуратура Беларусі. Кіраўнік прэс-службы Генпракуратуры Пётар Кісялёў паведаміў: Вельмі вялікі маштаб гэтага здарэння, таму для нашай невялікай краіны гэта рэзанансная падзея. З гэтай прычыны расследаванне павінна праводзіць Генпракуратура, каб ніякіх недаказанасцяў не было.
На прэс-канферэнцыі 10 лістапада 2010 году першы намеснік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Руслан Ліхаманаў паведаміў, што на сталічных прадпрыемствах будуць праведзеныя дадатковыя мерапрыемствы па праверцы стану бяспекі эксплуатацыі аб’ектаў у сувязі з выбухам і пажарам на заводзе «Пінскдрэў-ДСП».
На ўзроўні Савета бяспекі Беларусі была створаная камісія па расследаванні прычын НП, якая 15 лістапада павінна далажыць аб выніках праведзенага расследавання. 11 лістапада 2010 году падчас он-лайн канферэнцыі «Заканадаўства аб ахове працы: практычныя пытанні прымянення» намеснік міністра працы і сацыяльнай аховы Валяр’ян Кароль адзначыў, што адмысловае расследаванне праводзіцца галоўным дзяржаўным інспэктарам труда Беларусі Анатолем Садоўнічым.
25 лістапада 2010 году генеральны пракурор Рыгор Васілевіч на прэс-канферэнцыі ў Пінскім райвыканкаме паведаміў, што маштабы трагедыі сведчаць пра грубыя парушэнні тэхналагічнай дысцыпліны, неналежным забеспячэнні тэхнічнай бяспекі, аховы працы. Ужо цяпер мы бачым, што былі парушэнні пажарнай бяспекі: неаднаразова здараліся пажары, якія тушыліся ўласнымі сіламі. Гэта былі званкі, да якіх трэба было прыслухацца і прыняць меры.
Па справе праходзяць галоўны інжынер холдынгу Уладзімір Шастакоў, дырэктар прадпрыемства «Пінскдрэў-ДСП» Леанід Логвін, галоўны інжынер «Пінскдрэў-ДСП» Ігар Логвін і былы генеральны дырэктар «Пінскдрэва» Ларан Арыніч, які знаходзіцца ў вышуку. Па стане на 25 кастрычніка 2011 году крымінальная справа налічвае 56 тамоў.
Вынікі расследавання 9 лістапада 2010 году генеральная пракуратура праінфармавала Прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага пра стан законнасці ў сферы забеспячэння грамадскай бяспекі. Паводле звестак інтэрнэт-газеты Naviny.by, большая частка гэтага дакумента тычыцца сітуацыі, якая папярэднічала трагедыі на СТАА «Пінскдрэў-ДСП».
У дакуменце пазначаецца, што падчас правядзення першапачатковых следчых дзеянняў выяўлена, што 25 кастрычніка: Каля 13 гадзін з прычыны дапушчаных парушэнняў вытворча-тэхнічнай дысцыпліны, правілаў бяспекі на выбуханебяспечным прадпрыемстве — адбыўся аб’ёмны выбух, які пацягнуў за сабой узнікненне пажару, у выніку якога 2 работнікі загінулі на месцы і дваццаці работнікам прычыненыя цялесныя пашкоджанні ў выглядзе тэрмічных апёкаў Таксама праверкай былі выяўленыя факты шасці ўзгаранняў, якія папярэднічалі выбуху: На дадзеным прадпрыемстве неаднаразова (у студзені, лютым, сакавіку, траўні, чэрвені і ліпені 2010 г.) адзначаліся ўзгаранні і іскрэнне на адным з млыноў участка па вытворчасці драўняна-паліўных гранул, увесь час назіраўся павышаны ўзровень пылу У паведамленні галаве ўраду называецца імя кіраўніка, паводле загада якога ў гэтым вытворчым падраздзяленні «прыкладна за тыдзень да адбыўшыхся падзей быў адключаны насценны вентылятар» (гэты чалавек памёр у шпіталі 1 лістапада). Паводле даных Генеральнай пракуратуры на прадпрыемстве сістэматычна ігнараваліся прадпісанні органаў пажарнага нагляду і «патрабаванні па абсталяванню памяшканняў устаноўкамі аўтаматычнага пажаратушэння і аўтаматычнай пажарнай сігналізацыяў» не выконваліся з 2000 году. Акрамя таго, «у СТАА «Пінскдрэў-ДСП» самавольна, без адпаведных узгадненняў санітарнай службы, пажарнага нагляду, была выяўленая другая лінія па вытворчасці драўняна-паліўных гранул». Справаздача кіраўніцтва «Пінскдрэў-ДСП»