Талачынскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Віцебскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Талачынскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Талачына, на вуліцы Леніна, 1.

Структура У структуру Талачынскага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць: Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (размяшчаецца па вуліцы Энгельса, 18); Аддзел землеўпарадкавання; Аддзел арганізацыйна-кадравай і юрыдычнай работы; Фінансавы аддзел; Аддзел унутраных спраў (размяшчаецца па вуліцы Леніна, 35а); Аддзел па адукацыі; Аддзел эканомікі; Аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС); Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі; Сектар культуры; Сектар спорту і турызму; Камісія па справах непаўналетніх.

Старшыні з 26 снежня 2019 — Алег Міхайлавіч Лындзін.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Талачына Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Віцебскай вобласці Катэгорыя:Талачынскі раён