Сядзіба Вайніловічаў — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры другой паловы XIX — пачатку XX стагоддзяў. Размешчаны ў вёсцы Кунцаўшчына Клецкага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя Сядзіба была сфарміравана ў XIX стагоддзі і належала шляхецкаму роду Вайніловічаў.
Комплекс уключаў мураваны сядзібны дом, дом эканома, два будынкі вінакурні, вялікі гаспадарчы будынак, а таксама парк з невялікім вадаёмамСядзібы Беларусі. — Мінск: Нацыянальная камісія Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, 2003. — ISBN 985-6700-10-8..
Сучасны стан На пачатак XXI стагоддзя сядзібныя будынкі ў асноўным захаваліся. Ад паркавых насаджэнняў засталіся асобныя дрэвы.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Сядзібы Беларусі Катэгорыя:Сядзібы Клецкага раёна Катэгорыя:Кунцаўшчына (Клецкі раён) Катэгорыя:Архітэктура XIX стагоддзя