Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (VI стагоддзе да н.э. — VII стагоддзе н.э.) — археалагічны помнік, знаходзіцца за 0,5 км на паўночны захад ад горада Вілейка, былы хутар Гарадзішча.

Апісанне Размешчана на мысе прыроднага ўзвышша, з паўднёвага боку ўмацавана ровам шырынёй 10-13 м і валам вышынёй 1,5-2 м. Заходні і паўночны бакі ўмацаваны 2 валамі вышынёй 1-1,5 м і 2 равамі шырынёй 5-6 м. Пляцоўка амаль круглая, памерам 65х70 м, значна пашкоджана познімі пахаваннямі.

Вядома з канца XIX ст., абследавалі ў 1982 г. М. М. Чарняўскі, у 1985 г. Я. Г. Звяруга. Раскопкі не праводзіліся. Адносіцца да жалезнага веку. Стан здавальняючы. Стаіць ахоўны знак.

Спасылкі

heritage.gov.by

Катэгорыя:Гарадзішчы Вілейскага раёна