Гаргона () — востраў вулканічнага паходжання ў Ціхім акіяне. Належыць Калумбіі, адміністрацыйна адносіцца да дэпартамента Каўка. З 1985 года востраў цалкам з навакольнай акваторыяй з’яўляецца нацыянальным прыродным паркам з аднайменнай назвай.
Востраў размешчаны за 28 км ад мацерыка. Даўжыня — 8,5 км, шырыня — 2,3 км (у самай шырокай частцы), плошча — 26 км². Вышэйшы пункт Гаргоны — гара Сера-Ла-Трынідад (338 метраў). Усходняя частка вострава спадзістая, на ёй размешчаны некалькі пляжаў з белым пяском, заходняя — абрывістая і скалістая. На паўднёвы захад ад Гаргоны размешчаны яе «спадарожнік» — востраў Гарганілы (памер — 1,4 на 0,4 км, плошча — 0,5 км², вышэйшая кропка — 90 метраў). Катэгорыя:Астравы Калумбіі