Мікалас Альшэўскіс, Міколас Альшаўскас (; каля 1712, Жамойць — каля 1779) — літоўскі каталіцкі рэлігійны дзеяч, пісьменнік.
Манах ордэна канонікаў рэгулярных. Выкладаў у манаскіх школах. Напісаў пра хрысціянскі аскетызм і пакорнасць белетрызаваную кнігу «Брама, адчыненая ў вечнасць» («Broma atvera ing viečnastį», 1753; 20 выд. 1851). Кніга ўтрымлівае тлумачэнне каталіцкіх догматаў, якія ілюструюцца фантастычнымі апавяданнямі, шмат схаластычных разважанняў. Твор М. Альшаўскаса — узор пісьмовай літоўскай мовы XVIII ст. са значнымі запазычаннямі з беларускай і польскай моў (каля паловы ўсёй лексікі кнігі).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Літоўскамоўныя пісьменнікі