Васіль Андрэевіч Калавур (1843, Мінск — 1918 ці 1919) — усходазнавец і археолаг, даследчык Сярэдняй Азіі. Вядомы, сярод іншага, адкрыццём рунічных помнікаў Таласа.
Біяграфія Паходзіў са старажытнага літоўскага роду Калавураў герба «Астоя» Мінскай губерніКнауэр, Н. Х. Немцы Древнего края (Туркестан, Средняя, Центральная Азия) — М. : IRVA, 2016. — 334 с. — ISBN 978-3-945965-61-0 °C. 263..
Выпускнік Канстанцінаўскага ваеннага вучылішча. Падпаручнік 3-га Арэнбургскага лінейнага батальёна (1867). Служыў у горадзе Туркестан. Там ён зацікавіўся рознымі помнікамі даўніны, якія пачаў даследаваць, уступіўшы праз некаторы час у Туркестанскі гурток аматараў археалогіі. Для гэтага гуртка ён напісаў шэраг артыкулаў і паведамленняў пра старажытнасці даліны ракі Талас і Паўднёвага Казахстана.
Калавур апісаў помнікі сярэднявечнага дойлідства, пераклаў арабскі надпіс маўзалея Давудбека. Ён правільна атрыбутаваў старажытныя рунічныя надпісы на камянях як цюркскія (што выклікала навуковую сенсацыю), цікавіўся мясцовымі балбаламі, сабраў «Радавод Карахана», удакладніў караванныя шляхі, адкрыў палацавы комплекс Акыртас.
У 1890-я гады быў начальнікам Аўліе-Ацінскага павета, добраўпарадкаванню якога аддаў шмат сіл і часу. У 1907 годзе апублікаваў шэраг артыкулаў пра немцаў Сярэдняй Азіі і іх культуру ў часопісе «Среднеазиатская жизнь». Перапісваўся з М. П. Аструмавым.
Узнагароды і памяць Меў дзяржаўныя ўзнагароды, у тым ліку ордэны.
Імем Калавура названа адна з вуліц горада Тараз.
Літаратура Лунин, Б. В. Из истории русского востоковедения и археологии в Туркестане. Туркестанский кружок любителей археологии (1895—1917 гг.). — Ташкент, 1958. — 318 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся 6 лютага Катэгорыя:Археолагі Расійскай імперыі Катэгорыя:Усходазнаўцы Расійскай імперыі