Канюшына белая, канюшына паўзучая (Trifolium repens) — від травяністых раслін сямейства бабовых.
Апісанне Асноўная маса каранёў на глыбіні 40-50 см, сцябло паўзучае, галінастае, даўжынёй 10–40 см, укараняецца. Кветкі белыя або крэмавыя. Струк 3-4-насенны. Насенне жоўтае.
Пашырэнне Расліна-касмапаліт. На Беларусі расце на лугах, па ўзлесках, на берагах рэк, пустках, каля жылля. У першы год расце марудна, на другі цвіце з мая да восені. Добра расце на сярэднеўвільготненых гліністых і сугліністых багатых арганічным рэчывам і кальцыем глебах.
Меданос. Выкарыстоўваецца для стварэння культурнай пашы, залужэння. Добра адрастае пасля страўлівання.
Літаратура
Катэгорыя:Канюшына Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе