Гаўры́ла ( — мая сіла — Бог) — мужчынскае імя старажытнаяўрэйскага паходжання.

Вядома на Беларусі з XVI стагоддзя як Гавриил (1652), Гаврило (1528), Гавруло (1552), Гаврело (1552), Аврыло (1660), Гаврыло (1555), Гаврыла (1743), Гаврилко (1541), Гац (1589), Гацко (1540), Гацук (1541), Гацута (1541), Гач (1591), Гаврис (1746), Гаврук (1726). Вытворныя імёны: Гаўры́лік, Гаўры́льчык, Га́ўрык, Гаўру́к, Гаўру́та, Гаўру́сь, Гаўру́ш, Гаўру́шка, Гаўра́ш.

Ад імя ўтвораны прозвішчы Гаўры́лаў, Гаўрыло́віч, Гаўрыле́нка, Гаўрылё́нак, Гаўры́лік, Гаўры́льчык, Гаўрылю́к, Гаўры́к, Гаўры́каў, Гаўрычэ́нка, Гаўру́к, Гаўруко́віч, Гаўручэ́нка, Гаўручо́нак, Гаўру́та, Гаўрусё́ў, Гаўру́ш, Гаўру́шчанка, Гаўра́ш.

Імяніны: 15 студзеня, 22 студзеня, 10 лютага, 11 лютага, 26 сакавіка, 20 красавіка, 22 красавіка, 9 мая, 12 ліпеня, 13 ліпеня, 27 лістапада, 30 снежня.

Гл. таксама Габрыель Гаўрыіл

Крыніцы

Літаратура