Эльбрускі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Тырныауз. Іншыя буйныя населеныя пункты: Кёндэлен.

Геаграфія Эльбрускі раён размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Кабардзіна-Балкарыі і мяжуе: на захадзе — з Зольскім раёнам, на поўначы — з Баксанскім раёнам і на ўсходзе — з Чэгемскім раёнам. На поўдні праходзіць мяжа з Грузіяй. Плошча тэрыторыі раёна — 1850,4 км².

Рэльеф тэрыторыі раёна — горны. Асноўны зямельны масіў размешчаны ў высакагорнай зоне, непрыдатны для пражывання людзей. Праз тэрыторыю раёна праходзяць паралельна адзін аднаму праходзяць розныя хрыбты і горныя масівы. Таксама на тэрыторыі раёна знаходзіцца самы высокі пункт Расіі — гара Эльбрус.

Тэрыторыю раёна ахоплівае басейн ракі Баксан. Найбуйнейшымі яго прытокамі на тэрыторыі раёна з’яўляюцца левыя прытокі — Гіжгіт і Гундэлен, які ўтвараецца пры зліцці Тызыла і Урды. Найбуйнейшымі вадаёмамі на тэрыторыі раёна з’яўляюцца — вадасховішча Гіжгіт і возера Сылтран.

Насельніцтва

Катэгорыя:Раёны Кабардзіна-Балкарыі