Будынак чыгуначнага вакзала ў Навагрудку — помнiк грамадскай архiтэктуры, узведзены ў стылі канструктывізму ў 1920-я гады, знаходзіцца па вул. Валчэцкага, 8.
Гісторыя Чыгуначны вакзал пабудавалі ў Навагрудку ў 1925 годзе. Каляіна пралягала прыкладна па сучаснай вуліцы Міцкевіча. Пасля закрыцця чыгункі ў 1965 годзе пасажырскі рух замянілі на аўтобусны. Чыгуначную станцыю перапрафілявалі ў аўтастанцыю.
Архітэктура Мураваны будынак накрыты высокім вальмавым дахам. Цэнтральны аб’ём двухпавярховы, фасад чляніцца плоскімі лапаткамі і завершаны карнізам. Аконныя праёмы прамавугольныя без ліштваў.
Спасылкі
heritage.gov.by
Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі канструктывізм Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Навагрудка Катэгорыя:Славутасці Навагрудка