Орн () — дэпартамент на паўночным захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Ніжняя Нармандыя. Парадкавы нумар 61. Адміністрацыйны цэнтр — Алансон. Насельніцтва 292,3 тыс. чалавек (73-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Плошча тэрыторыі 6103 км². Праз дэпартамент працякае рака Орн.

Дэпартамент уключае 3 акругі, 40 кантонаў і 505 камун.

Орн — адзін з першых 83 дэпартаментаў, створаных у сакавіку 1790 г. Знаходзіцца на тэрыторыі былых правінцый Нармандыя і Перш.

Выдатныя асобы Жак-Рэнэ Эбер

Спасылкі

Prefecture website (in French) Conseil General website (in French)