На падставе Рэзалюцыі 59/26 ад 22 лістапада 2004 года Генеральная Асамблея ААН прапанавала дзяржавам-сябрам ААН, няўрадавым арганізацыям і прыватным асобам, «асобна прызнаючы, што дзяржавы-члены могуць мець свае дні перамогі, вызвалення і святкавання, адзначыць адзін або аб сусветнай вайны» і абвясціла гэтыя дні як дні памяці і прымірэння (на іншых афіцыйных мовах ААН: англ. Time of Remembrance and Reconciliation for Those Who Lost Their Lives during the Second World War, араб. مناسبة للتذكر والمصالحة إجلالا لذكرى جميع ضحايا الحرب العالمية الثانية, ісп. Jornadas de Recuerdo y Reconciliación en Honor de Quienes Perdieron la Vida en la Segunda Guerra Mundial, кіт. 缅怀第二次世界大战的所有死难者的悼念与和解的时刻, фр. Journées du souvenir et de la réconciliation en l'honneur des morts de la Seconde Guerre mondiale).
Адзначаюцца некаторымі краінамі штогод 8 мая і 9 мая, пачынаючы з 2005 года на падставе дадзенай Рэзалюцыі. Прамым тэкстам у самой Рэзалюцыі пазначана (пункт 1), што прапанаваныя дні ніякім чынам не замяняюць і не скасоўваюць ужо існуючыя Дні Перамогі і Вызвалення, якія адзначаюцца да 2005 года звязаныя з гэтымі падзеямі. У зыходным тэксце «дні памяці і прымярэння» не вылучаныя абасоблівымі двукоссямі як якое-небудзь прапанаванае паняцце і іх варта разумець літаральна.
Нататкі
Спасылкі
Рэзалюцыя № A/RES/59/26 ад 22 лістапада 2004 года Старонка на сайце ААН Катэгорыя:Святы 9 мая Катэгорыя:Міжнародныя дні ААН Катэгорыя:Святы 8 мая Катэгорыя:З’явіліся ў 2004 годзе