Брацкая магіла — ваеннае пахаванне ў г. Рагачове, знаходзіцца па вул. Леніна, у Піянерскім парку.

Пахаваны савецкія воіны, якія загінулі пры вызваленні Рагачова 22 лютага і 25 чэрвеня 1944 г., а таксама партызаны, загінуўшыя ў 1941—1944 гады. Сярод пахаваных Героі Савецкага Саюза В. А. Віхіраў, С. Р. Дрынь, В. М. Калеснікаў, А. П. Сярогін, В. С. Уткін. Усіх пахаваных 25 чалавек.

У 1957 г. быў пастаўлены помнік — скульптура воіна. 25 кастрычніка 1987 г. устаноўлены і ўрачыста адкрыты новы бронзавы помнік-мемарыял вышынёй 6 м. На гранітных мемарыяльных плітах пералічаны імёны пахаваных. З аднаго боку помніка (ад вул. Леніна) — выява воіна, якая сімвалізуе мужнасць і стойкасць, а з другога боку — фігура жанчыны ў смутку аб загінуўшых воінах.

Спсылкі

heritage.gov.by

Катэгорыя:Брацкія магілы Беларусі Катэгорыя:Рагачоў