«Нямецкая гульнявая прэмія» (, скарочана: DSP) — прэмія для нямецкамоўных гульнявых навінак у галіне настольных і картачных гульняў. Прысуджаецца за найлепшую сямейную і дарослую гульню, а таксама пад назвай «Нямецкая дзіцячая гульнявая прэмія» () — за найлепшую дзіцячую гульню бягучага года. Да 2016 года пераходнай узнагародай «» ўзнагароджвалася гульня з найбольш узорнымі правіламі.
У адрозненні ад прэміі крытыкаў «Гульня года», «Нямецкую гульнявую прэмію» прысуджае прафесійная супольнасць: зацікаўленыя індывідуальныя гульцы, гульнявыя суполкі, прадаўцы і журналісты. «Нямецкая гульнявая прэмія» з’явілася ў 1990 годзе, замяніўшы ўзнагароду «», якая прысуджалася спецыялізаваным часопісам «». «Нямецкая гульнявая прэмія» прысуджаецца выдавецтвам «». Цырымонія ўзнагароджання праходзіць штогадова за дзень да пачатку выставы у Эсэне.
Пераможцы 1990 — Noblesse oblige 1991 — Лабірынт 1992 — Лятучы галандзец 1993 — Сучаснае мастацтва 1994 — Вазьмі 6! 1995 — Пасяленцы Катана 1996 — Эль Грандэ 1997 — Львінае сэрца 1998 — Тыгр і Еўфрат 1999 — Тыкаль 2000 — Тадж-Махал 2001 — Каркасон 2002 — Пуэрта-Рыка 2003 — Амон-Ра 2004 — Санкт-Пецярбург 2005 — Людовік XIV 2006 — Кайлюс 2007 — Слупы Зямлі 2008 — Агрыкала 2009 — Дамініён 2010 — Фрэска 2011 — 7 цудаў 2012 — Вёска 2013 — Тэра Містыка 2014 — Расійскія чыгункі 2015 — Падарожжы Марка Пола 2016 — Мамбаса 2017 — Тэрафармаванне Марса 2018 — Азул 2019 — Размах крыла 2020 — Экіпаж 2021 — Страчаныя руіны Арнака 2022 — Новы каўчэг 2023 — Невядомая планета 2024 — Мяшаны лес 2025 — SETI: Пошук пазаземнага розуму
Крыніцы
Катэгорыя:Прэміі Германіі Катэгорыя:Прэміі па настольных гульнях Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе