720-ы пункт матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ВМФ Расіі () — адзіная база Ваенна-марскога флоту Расійскай Федэрацыі за межамі Расіі. Знаходзілася ў порце горада Тартус (Сірыя)Пункт материально-технического обеспечения ВМФ России в Тартусе. Досье.
Гісторыя 1971–1992 гады Міжурадавае пагадненне паміж Савецкім Саюзам і Сірыйскай Арабскай Рэспублікай па размяшчэнні аб’ектаў ВМФ СССР у Тартусе было падпісана ў 1971 годзе.
База стваралася для рамонту, забеспячэння палівам і расходнымі матэрыяламі караблёў і судоў Міжземнаморскай эскадры караблёў ВМФ СССР.
У 1977 годзе ў Тартус была пераведзена савецкая 54-я аператыўная брыгада дапаможных судоў. У красавіку таго ж года там было сфарміравана ўправленне 229-га дывізіёна марскіх і рэйдавых судоў забеспячэння.
На працягу 1984 года ў Тартусе быў разгорнуты 720-ы пункт матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Чарнаморскага флоту. У склад пункта ўвайшлі тры плывучых прычала, плывучая майстэрня, сховішчы, казармы і розныя гаспадарчыя аб’екты.
1993–2010 гады
31 снежня 1992 года спыніла сваё існаванне Міжземнаморская эскадра. Але Расія захавала 720-ы ПМТЗ, які выкарыстоўваўся для папаўнення запасаў паліва і харчавання на караблях ВМФ РФ, што выконвалі разавыя паходы ў Міжземнае мора.
У тыя гады дзейнічаў толькі адзін плывучы прычал. У верасні 2008 года яшчэ адзін плаўпрычал быў адноўлены экіпажам дапаможнага судна КІЛ-158 Чарнаморскага флоту. У 2009–2010 гадах праводзіўся планавы рамонт аб’ектаў інфраструктуры.
2011–2024 гады Пасля пачатку Грамадзянскай вайны ў Сірыі ў 2011 годзе, Расія працягнула аказваць ваеннае садзейнічанне гэтай краіне. У чэрвені 2012 года ПМТЗ ў Тартусе пачалі выкарыстоўваць для паставак у Сірыю расійскага ўзбраення і вайсковых грузаў.
22 верасня 2013 года была створана Міжземнаморская эскадра ВМФ РФ. Пытанні рамонту і абслугоўвання гэтага аператыўнага злучэння Мінабароны РФ усклала на Тартускі ПМТЗ, было прынята рашэнне па яго далейшай мадэрнізацыі.
Да таго моманту на базе заставаўся толькі грамадзянскі персаналМинобороны опровергло вывод российского персонала из порта Тартус — РБК, 27.06.2013.
Восенню 2015 года расійскі бок правёў у Тартусе работы па паглыбленні дна і пашырэнні прычальнага фронту. Таксама тут быў разгорнуты дывізіён зенітнай ракетнай сістэмы С-300. Пабудаваны сталовыя, лазні, харчовыя склады і склады рэчавай маёмасці, а таксама верталётная пляцоўка.
18 студзеня 2017 года было заключана пагадненне паміж РФ і Сірыяй па пашырэнні тэрыторыі ПМТЗ ВМФ Расіі ў раёне порта Тартус. Тэрыторыя была перададзена РФ у бязвыплатнае карыстанне з поўным імунітэтам ад грамадзянскай і адміністрацыйнай юрысдыкцыі Сірыі.
30 ліпеня 2017 года ў гонар Дня Ваенна-марскога флоту Расіі на рэйдзе порта Тартус прайшоў марскі парад, у якім былі задзейнічаны восем караблёў і судоў забеспячэння ВМФ Расіі.
2025 год У снежні 2024 года ў Сірыі быў скінуты Башар Асад, да ўлады ў краіне прыйшоў Часовы ўрад на чале з Ахмедам аш-Шараа. Дагавор арэнды Расіяй марскога порта Тартус, падпісаны ў 2019 годзе, быў скасаваны, а база была цалкам эвакуіравана ў студзені 2025 годаРоссия эвакуирует технику, боеприпасы и военное имущество из сирийского Тартуса.
Гл. таксама Ваенная аперацыя Расіі ў Сірыі
Крыніцы
Катэгорыя:Ваенная аперацыя Расіі ў Сірыі Катэгорыя:Ваенна-марскія сілы Расіі Катэгорыя:Воінскія часці і фарміраванні РасііКатэгорыя:Расійская ваенная прысутнасць за мяжой