Азіяцкая кухня (усходнеазіяцкая кухня) — абагульненая назва кухняў усходняй, паўднёвай і паўднёва-ўсходняй Азіі. Кухні краін астравоў Ціхага акіяна, а таксама кухні іншых рэгіёнаў Азіі — заходняй і сярэдняй — звычайна не ўключаюцца ў гэта паняцце.

Сярод асноўных прадуктаў азіяцкай кухні — рыс і локшыны. Для азіяцкай кухні характэрна мноства прыпраў, вострыя стравы, стравы з нізкім утрыманнем тлушчаў, з высокім утрыманнем бялкоў, соевыя прадукты. Адзін з распаўсюджаных спосабаў прыгатавання ежы — смажанне ў невялікай колькасці гарачага алею.

Разнавіднасці Азіяцкая кухня падзяляецца на наступныя віды рэгіянальных і нацыянальных кухняў:

Цэнтральная Азія Казахская кухня Кіргізская кухня Мангольская кухня Таджыкская кухня Туркменская кухня Узбекская кухня

Далёкаўсходняй Азіі Кітайская кухня Японская кухня Тайванская кухня Карэйская кухня Ганконская кухня

Паўднёва-ўсходняй Азіі Інданезійская кухня Малайзійская кухня Філіпінская кухня Тайская кухня В’етнамская кухня Сінгапурская кухня

Паўднёвай Азіі Індыйская кухня Пакістанская кухня Непальская кухня Бірманская кухня Ланкійская кухня