Эмілі Грын Болч (анг. Emily Greene Balch, 8 студзеня 1867, Бостан, Масачусэтс, ЗША — 9 студзеня 1961) — амерыканская эканамістка, пацыфістка, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру (1946) разам з Джонам Рэлеем Мотам.
Біяграфія Эмілі Грын Болч была другім дзіцем у сям’і Фрэнсіса Верн’е Болча — паважанага адваката і педагога. У 1889 годзе яна скончыла каледж Брын-Мар, пасля чаго на працягу двух гадоў вучылася ў Парыжы ў Сарбоне, дзе прадставіла даследаванне, прысвечанае падтрымцы бедных слаёў Францыі. Па вяртанні ў ЗША, яна працягнула сваё навучанне ў Гарвардскім універсітэце і універсітэце Чыкага. Завяршыла сваю адукацыю яна ў 1896 годзе ў Берлінскім універсітэце.
Падчас Другой сусветнай вайны яна прымала ўдзел у дапамозе бежанцам. Атака на Пэрл-Харбар 1941 года змяніла меркаванне Болч з нагоды нейтралітэту ЗША і яна падтрымала ўступленне краіны ў вайну. Пасля Атамнай бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі яна выказвалася за забарону ядзернай зброі.
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Пацыфісты Катэгорыя:Эканамісты ЗША Катэгорыя:Прафсаюзныя дзеячы ЗША