«Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя» — перапрацаваны звод правілаў арфаграфіі альтэрнатыўнай літаратурнай нормы беларускай мовы. Кніга выпушчана ў Вільні ў 2005 годзе. Звод склалі чатыры мовазнаўцы: Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка, Зміцер Санько, Зміцер Саўка. У аснове працы — праект Вячоркі (1995).
Прэзентацыя зводу ў Беларусі адбылася 23 мая 2005 годаВалянціна Аксак. У Менску прэзэнтавалі сучасны варыянт клясычнага беларускага правапісу// Радыё «Свабода». 23 траўня 2005. Аўтары назвалі сваю працу «спробай упарадкавання правапісу».
Гэтую прапанову прынялі для выкарыстання такія выданні на «тарашкевіцы», як «Наша ніва» (да 2007 года), беларускія службы Радыё «Свабода» і Польскага радыё для замежжа, ARCHE (побач з афіцыйнай нормай). Стан прыняцця ў іншых СМІ або ў беларускай эміграцыі застаецца няпэўным.
Выданні Беларускі клясычны правапіс : звод правілаў : сучасная нармалізацыя : праект / [падрыхтаваў З. Саўка]. — [Б. м. : б. в.], 2005. — 60 с.
Крыніцы
Катэгорыя:Правапісы беларускай мовы