Літл-Сент-Джэймс (), больш вядомы як востраў Эпштэйна — маленькі прыватны востраў на Віргінскіх астравах ЗША.
Геаграфія Плошча вострава складае 28-32 гектары. Размешчаны ён на паўднёвы ўсход ад суседняга вострава Грэйт-Сент-Джэймс недалёка ад паўднёвага ўзбярэжжа Сент-Томаса.
Уладальнікі У 1997 годзе ён належаў венчурнаму капіталісту па імі Арч Камін, які выставіў востраў на продаж за 10,5 мільёнаў долараў. У красавіку 1998 года фірма, якая належыла Джэфры Эпштэйну, купіла востраў за 7,95 мільёнаў. Пасля смерці Эпштэйна ў 2019 годзе востраў ацэньваўся ў 63 874 223 долары.
У сакавіку 2022 года востраў разам з суседнім Грэйт-Сент-Джэймсам былі прададзеныя за 125 мільёнаў долараў. Грошы, атрыманыя ад продажу, былі выкарыстаныя для ўрэгулявання судовых пазоваў супраць на той момант нябожчыка Джэфры Эпштэйна. У маі 2023 года мільярдэр Стывен Дэкаф абвясціў аб набыцці астравоў Грэйт-Сент-Джэймс і Літл-Сент-Джэймс за 60 мільёнаў долараў.
Інфраструктура У 1997 годзе на востраве размяшчаўся асноўны маёнтак, тры гасцявыя катэджы, дом наглядчыка, сістэма апраснення вады, верталётная пляцоўка, музычны павільён і прычал. У 2008 годзе ў маёнтку Эпштэйна на Літл-Сент-Джэймсе працавала 70 чалавек.
Скандалы
Паводле паказанняў шматлікіх сведкаў, у час гаспадарства Эпштэйна тут праводзіліся прыватныя вечарынкі, дзе чынілі сексуальны гвалт над непаўналетнімі дзяўчатамі. На востраве бывалі прынц Эндру і 42-і прэзідэнт ЗША Біл Клінтан.
Крыніцы
Катэгорыя:Джэфры Эпштэйн Катэгорыя:Астравы ЗША Катэгорыя:Амерыканскія Віргінскія астравы