Букалі́чная паэ́зія ( — «пастухоўскі»), або буко́ліка — жанр антычнай паэзіі эліністычнага і рымскага часу (III стагоддзе да н. э. — V стагоддзе н. э.), прадстаўлены пераважна невялікімі вершамі, у якіх апяваліся ўцехі вясковага жыцця, праца і каханне пастуха на ўлонні прыроды.
Такія творы звычайна маюць форму ідыліі або эклогі. Мастацкія вытокі букалічнай паэзіі знаходзяцца ў народных песнях сіцылійскіх пастухоў пра каханне, якое прывяло напаўміфічнага пастуха Дафніса да гібелі.
Пачынальнікам грэчаскай букалічнай паэзіі лічыцца Феакрыт, чые ідыліі цесна звязаны з народнымі песнямі і міфамі. У рымскай літаратуры жанр прадстаўлены творчасцю Вергілія, у прыватнасці цыклам вершаў «Буколікі».
Букалічная тэматыка атрымала далейшае развіццё ў старажытнагрэчаскім рамане (напрыклад, «Дафніс і Хлоя» Лонга), а таксама ў новаеўрапейскай літаратуры XIV—XVIII стагоддзяў, дзе яна трансфармавалася ў жанр пастараль.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Антычная літаратура Катэгорыя:Паэтычныя жанры Катэгорыя:Пастараль