Шнур — даўняя беларуская мера (адзінка) даўжыні, якая ўваходзіла ў дзяржаўную сістэму мер Вялікага Княства Літоўскага. Яе велічыня складала 75 локцяў, што ў метрычнай сістэме адпавядае прыблізна 48,7 м.
Этымалогія Слова было запазычана старабеларускай мовай, на думку Я. Карскага, праз польскую з нямецкай (дзе — «вяроўка»). Прычына ўтварэння метрычнага значэння такая самая, як і ў слова «лыка»: шнур выкарыстоўваўся як мерная прылада. З такім значэннем слова выяўлена ва Уставе на валокі: «А дѣля разознанья подданыхъ войтъ маеть мети шнуръ, одънакое меры справленый и досветочный...».
Ужыванне ў пісьмовых крыніцах Як адзінка вымярэння шнур фіксуецца ў актавых дакументах XVI стагоддзя пры вызначэнні адлегласцей і памераў зямельных участкаў (даўжыні і шырыні):
«...оть гумна пани Кгрековое ажъ до млына шнуровъ деветьнадцать» (1599). «Помера: должини шнуровъ 47, пречина прут[ов] 8, чинит мор[гов] 12» (1566). «Помѣра двуполь вдолжъ до шестдесять семь шнуровъ, поперекъ по пять прутовъ...» (1578).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гістарычныя адзінкі вымярэння Катэгорыя:Беларускія меры даўжыні