«Усе на арбіту!» () — французская адукацыйна-навуковая дакументальная тэлевізійная праграма, якая выйшла ў эфір у 1997 годзе на канале La Cinquième. Мэта праграмы — у адукацыйнай форме, з дапамогай 3D-выяў, патлумачыць уладкаванне Сонечнай сістэмы. Праграма распавядае пра гадавое падарожжа па Сонечнай сістэме, якое пачынаецца 1 студзеня і заканчваецца 31 снежня.

Перадача выходзіла на тэлеканале БТ з мая 2001 года ў перакладзе на беларускую мову.

Крыніцы

Катэгорыя:Тэлеперадачы паводле алфавіта Катэгорыя:Тэлеперадачы Францыі Катэгорыя:Тэлеперадачы на французскай мове