Мантанэлія сарэдыёзная, меланелія сарэдыёзная, пармелія сарэдыёзная (Montanelia sorediata, ці Melanelia sorediata, ці Parmelia sorediosa) — від лішайнікаў сямейства Пармеліевыя.
Апісанне Слаявіна разеткападобная, дыяметрам да 3-4 см, даволі шчыльна прымацаваная да субстрату, часта зліваецца з суседняй слаявінай. Лопасці вузкія, шырынёй да 0,5 мм, малагалінастыя, з вострымі або акруглымі пазухамі. Верхняя паверхня слаявіны карычнева-чорная або аліўкава-карычневая, матавая або бліскучая, з рассеянымі белымі, больш або менш плоскімі акруглымі саралямі; ніжняя — чорная або чорна-карычневая, з кароткімі, рассеянымі рызінамі. Апатэцыі трапляюцца вельмі рэдка.
Пашырэнне
Сустракаецца ў арктычнай, барэальных зонах на раўніне, у Альпійскай і зоне хвойных лясоў у гарах (еўрапейская і азіяцкая часткі Расіі, Паўночная і Сярэдняя Еўропа, Паўночная Амерыка, Грэнландыя)РЕДКИЕ ВИДЫ ЛИШАЙНИКОВ ОХРАНЯЕМЫХ ТЕРРИТОРИЙ ЧУКОТКИ ; на Беларусі знаходзіцца за межамі арэалаМеланелія сарэдыёзная ў Чырвонай кнізе Беларусі . Расце на крамяністых пясчанікахMelanelia sorediata , месцамі росту з'яўляюцца гранітныя валуны і іншыя камяністыя субстраты, якія ўтрымліваюць крэмень.
У Беларусі трапляецца асобнымі разеткамі, радзей утварае суцэльнае покрыва; ахоўваецца.
Крыніцы
Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Спасылкі
Меланелія сарэдыёзная ў Чырвонай кнізе Беларусі Выява Melanelia sorediata
Катэгорыя:Пармеліевыя