Пармеліевыя (Parmeliaceae) — сямейства лішайнікаў парадку .
Апісанне Слаявіна ліставатая, з лопасцямі, якія прыўздымаюцца або прырастаюць да субстрату, радзей кусцістыя, прамыя або ніцыя, з развітымі верхнім і ніжнім каравымі пластамі. Асяродак белы, у некаторых відаў афарбаваны ў жаўтлявыя або чырванаватыя тоны.
Апатэцыі на ножках або непасрэдна на паверхні слаявін, у некаторых відаў маюцца толькі на канцах лопасцяў. Пікнідыі ўтвараюцца на паверхні слаявін або па краях лопасцяў ў многіх відаў.
Сумкі булавападобнай або цыліндрычнай формы, звычайна васьміспоравых. Споры звычайна аднаклетачныя, гіялінавыя або бураватыя, эліптычнай, круглявай або падоўжанай формы, танкасценныя.
Хімічны склад Змяшчаюцца лішайнікавыя рэчывы ў выглядзе дэпсідаў і дэпсідонаў β-арсінольнага тыпу, тлустыя кіслоты і ўснінавую кіслатуФлора лишайников России: Семейство Parmeliaceae / М. П. Андреев, Т. Ахти, Л. В. Гагарина, Д. Е. Гимельбрант. — М.; СПб: Товарищество научных изданий КМК, 2022. — 187 с. — 300 экз. — ISBN 978-5-907372-98-6..
Месцапражыванні і распаўсюджанне Прадстаўнікі сямейства вядомыя ў абодвух паўшар’ях, але цэнтр іх разнастайнасці знаходзіцца ва ўмеранай і субтрапічнай зонах Паўднёвага паўшар’я.
Сінонімы
Класіфікацыя Згодна з базай даных Catalogue of Life на ліпень 2025 года сямейства ўключае наступныя роды:
Крыніцы
Літаратура
Определитель лишайников СССР / отв. ред. И. И. Абрамов. — Л.: Наука, 1971. — Т. 1. Петрузариевые, Леканоровые, Пармелиевые. — С. 282. — 412 с. Определитель лишайников России / отв. ред. Н. С. Голубкова. — СПб.: Наука, 1996. — Т. 6. Алекториевые, Пармелиевые, Стереокаулоновые. — С. 33—39. — 203 с. Урбанавичюс Г. П., Урбанависене И. Н. Пармелиоидные, центрариоидные и гипогимниоидные лишайники семейства Parmeliaceae России: первый сводный список с данными о распределениями // Новости систематики низших растений. — 2008. — Т. 42. — С. 198—218. Флора лишайников России: Семейство Parmeliaceae / М. П. Андреев, Т. Ахти, Л. В. Гагарина, Д. Е. Гимельбрант. — М.; СПб: Товарищество научных изданий КМК, 2022. — 187 с. — 300 экз. — ISBN 978-5-907372-98-6.
Катэгорыя:Сямействы грыбоў Катэгорыя:Лішайнікі *