Пата́паўскае радо́вішча суглі́нкаў — радовішча суглінкаў у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца за 1,4 км на ўсход ад вёскі Патапава.

Характарыстыка Лінзападобны паклад звязаны з лёсападобнымі адкладамі паазерскага ледавіка. Перспектыўныя запасы складаюць каля 1 млн м³.

Суглінкі жаўтавата-бурыя, шэрыя, дысперсныя, пластычныя, з праслойкамі запясочаных глін, з рэдкімі ўключэннямі жвіру. Утрыманне гліністых часцінак драбней за 0,01 мм складае 32—62 %.

Магутнасць карыснай тоўшчы складае 1—6 м, ускрышы (супескі) — 0,2—1,7 м.

Выкарыстанне Суглінкі прыдатныя на выраб цэглы і аглапарыту. Станам на 1985 год радовішча не распрацоўвалася.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Радовішчы суглінкаў Беларусі Катэгорыя:Геаграфія Шклоўскага раёна