Haiku — адкрытая рэалізацыя апэрацыйнае сыстэмы BeOS. Haiku захавала ўсе моцныя бакі BeOS: падтрымка шматпрацэсарнай працы і шматзадачнасці, зручны графічны інтэрфейс, 64-бітная журналяваная файлавая сістэма з падтрымкай метаатрыбутаў, якія актыўна выкарыстоўваюцца сістэмай.
Гісторыя Распрацоўка праекта пачалася ў 2001 годзе пад назвай OpenBeOS, калі кампанія Be, якая выпускала BeOS, была набыта карпарацыяй Palm Inc., у сувязі з чым далейшая распрацоўка BeOS спынілася. OpenBeOS быў напісаны цалкам з нуля, захоўваючы бінарную сумяшчальнасць з BeOS версіі 5.0. Такім чынам праграмы, напісаныя для гэтай версіі BeOS, могуць выкарыстоўвацца ў OpenBeOS без папярэдняй перакампіляцыі і эмуляцыі.
На сённяшні дзень праект кантралюецца карпарацыяй Haiku, некамерцыйнай арганізацыяй, размешчанай у Нью-Ёрку.
Паходжанне назвы У 2004 годзе праект атрымаў назву Haiku, каб не парушаць правы кампаніі Palm на гандлёвую марку BeOS.
Назву «Haiku» прынялі ў гонар жартаўлівых паведамленняў пра памылкі, якія афармляліся ў выглядзе японскіх трохрадкоўяў (хайку) у стандартным браўзеры BeOS NetPositive. Яна была абрана ў выніку афіцыйнага галасавання ўдзельнікаў праекта. Назва паказвае на элегантнасць і прастату, якая прыцягвае ў платформе BeOS.
Вонкавыя спасылкі
Афіцыйная старонка
Крыніцы
Катэгорыя:Аперацыйныя сістэмы Катэгорыя:Свабодныя аперацыйныя сістэмы Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2002 годзе