Радыё Перамога — радыёстанцыя Беларусі, прысвечаная тэме Вялікай Айчыннай вайны. Заснавана 2 мая 2023 гРадио «Победа» начало вещание в Беларуси // Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. У красавіку 2025 г. акрамя ан-лайн трансляцыі пачала вяшчаць у FM-дыяпазоне на частаце 96,2На частоте 96.2 FM в Минске начала вещание радиостанция «Радио Победа» // СБ. Беларусь сегодня, 25.04.2025. У эфір трансліруе песні пра Вялікую Айчынную вайну і часоў гэтай вайны, хронікі, архіўныя зводкі Савецкага інфармбюро, дэкламуюцца вершы аб вайнеВадим Шепет: «Радио Победа» помогает сохранить правду о Великой Отечественной войне и рассказать о ней понятным языком» // СБ. Беларусь сегодня, 29.05.2025; але таксама ў эфір ідуць савецкія песні і сучасныя беларускія песні (часам на беларускай мове). У значнай ступені эфір запаўняе паўтарэнне адных і тых жа запісаных матэрыялаў.
У 2025 г. таксама ў шэрагу гандлёвых цэнтраў і выставачных комлексаў Мінска размяшчалі аўдыябоксы з трансляцыяй гэтай радыястанцыіВадим Шепет: «Радио Победа» помогает сохранить правду о Великой Отечественной войне и рассказать о ней понятным языком» // СБ. Беларусь сегодня, 29.05.2025. У 2026 г. гэтых боксаў ужо не было.
У 2026 г. летам вяшчанне ў FM-дыяпазоне спынялася на некаторы час і заставалася толькі на радыёпрыкладаннях і сайце станцыі. У восень станцыя зноў працавала на той жа FM-хвалі. У гэты ж час былі заўважаны камерцыйная і сацыяльная рэклама і цытаты А.Р. Лукашэнкі на тэму ВАВРадыё Беларусі новае і вельмі старое // Блог Андрэя Берастоўскага.
Крыніцы
Спасылкі Сайт радыёстанцыі
Катэгорыя:Радыёстанцыі Беларусі