(317) Раксана () — астэроід з пояса астэроідаў, які мае прыкладна 19 км у дыяметры. Яго адкрыў Агюст Шарлуа з Ніцы 11 верасня 1891 года. Назва была абраная Ф. Бідшофам, асістэнтам Венскай абсерваторыі, па просьбе Шарлуа; Бідшоф вырашыў назваць яго ў гонар Раксаны, жонкі Аляксандра Македонскага, і спачатку выкарыстоўваў напісанне «Roxana».Charlois, A.; Benennung von kleinen Planeten, Astronomische Nachrichten, Vol. 132, No. 3155, p. 175

У 2008 годзе каманда даследчыкаў вызначыла Раксану як найбольш блізкі вядомы спектраскапічны аналаг метэарыта Пенья Бланка-Спрынг, які ўпаў у басейн у Тэхасе ў 1946 годзе. Такім чынам, існуе верагоднасць таго, што (317) Раксана паходзіць з таго ж бацькоўскага аб’екта, што і гэты метэарыт.Fornasier, S. et al.; Visible and near infrared spectroscopic investigation of E-type asteroids, including 2867 Šteins, a target of the Rosetta mission, Icarus, Vol. 196, No. 1, p. 119—134

Спадарожнік У 2009 годзе каманда даследчыкаў з дапамогай адаптыўнага аптычнага тэлескопа Gemini North выявіла спадарожнік Раксаны, які круціцца вакол яе. Спадарожнік названы Алімпіядай () у гонар маці Аляксандра Македонскага, цара Македоніі і мужа Раксаны. Да таго, як спадарожнік атрымаў назву, ён часова называўся S/2009 (317) 1. Ён мае 5 км у дыяметры, вышыня яго арбіты — 245 км ад Раксаны, ён здзяйсняе адзін абарот вакол яе за 13 дзён.

Зноскі

Спасылкі

http://www.meteorite.com/meteorite-gallery/meteorite-pages/Pena_Blanca_Spring.htm http://www.minsocam.org/ammin/AM32/AM32_354.pdf Астэроіды са спадарожнікамі, Роберт Джонстан, johnstonsarchive.net

Катэгорыя:Астэроіды класа E Катэгорыя:Падвойныя астэроіды Катэгорыя:Астэроіды, адкрытыя Агюстам Шарлуа Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1891 годзе