Душэўнае радыё — радыёстанцыя Беларусі, прысвечана трансляцыі рэтра-мелодый. На сайце станцыі гаоврыцца: "Душэўнае радыё — гэта музычнае падарожжа па Вашых любімых мелодыях, якія нагадаюць вам пра найважнейшыя і незабыўныя моманты ў вашым жыцці. Мы лічым, што атмасфера важнейшая за стылі. Наша мэта — упрыгожыць ваш дзень і стварыць душэўную атмасферу ў вашым аўто, доме, офісе, на пікніку або дачыО радио // Сайт радиостанции «Душевное радио»".

Пачало працу 7 мая 2014 г. як брэнд «Душэўнае радыё» БРСМ з мэтай трансляцыі хітоў 80-х, 90-х і 2000-х ггА. Боровой. В Беларуси начало вещание «Душевное радио» БРСМ //Onliner.by, 7 мая 2014. Мэтавая аўдыторыя: слухачы, старэйшыя за 30 гадоўДушевное радио // Радиогром. Аднак пазней на карце Яндэкс адрас мінскай рэдакцыі станцыі Карла Маркса, 40 у офісе БРСМ быў пазначаны "больш не працуеСтары офіс рэдакцыі на Яндэкс-Карце", а на сайце «Душэўнага радыё» пазначаны новы уладальнік: ТАА «Музычная частата», новы час пачатку вяшчання: 19 лютага 2023 г. (тэставае) і 23 снежня 2024 г. (інфармацыйна-забаўляльнае) і новы адрас рэдакцыі: Мінск, Чырвонаармейская, 3, пам. 47О радио // Сайт радиостанции «Душевное радио». Гэтыя факты сведчаць аб перапынку ў працы радыёстанцыі і змене яе ўладальніка. Фармат вяшчання не змяніўся.

Вяшчанне У дыяпазоне FM: Мінск — 105.7; Брэст — 94.9; Віцебск — 92.8; Гомель — 106.0; Гродна — 88.2; Магілёў — 102.1згодна сайту радыёстанцыі.

Таксама ідзе вяшчанне праз сайт радыёстанцыі і праз прыкладанне Radioplayer.by.

Крыніцы

Спасылкі Сайт радыёстанцыі Тэлеграм-канал радыёстанцыі

Катэгорыя:Радыёстанцыі Беларусі