Ірына Аляксандраўна Цвятаева () — беларуская піяністка, педагог, адна з стваральніц сучаснай беларускай фартэпіяннай школы. Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1981), Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1991).
Біяграфія Нарадзілася яна ў Віцебску ў сям’і мастака.
Вучылася ў Мінскім музычным тэхнікуме, потым у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага, працягнула вучобу ў Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П. І. Чайкоўскага (клас Л. Аборына). У гады Вялікай Айчыннай вайны яна апынулася ў Ташкенце, дзе працавала на ваенным заводзе ў ліцейным цэху. У 1944 годзе для працягу вучобы вярнулася ў Маскву, закончыла кансерваторыю і ў 1946 годзе пачала педагагічную дзейнасць у Дзяржаўным музычна-педагагічным інстытуце імя Гнесіных.
Вярнуўшыся ў Беларусь, пэўны час працавала педагогам у Гомельскім музычным вучылішчы і адначасова была завучам у музычнай школе. У 1952 годзе стала старшым выкладчыкам Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага. У гэтай жа ўстанове з 1967 годзе узначальвала кафедру спецыяльнага фартэпіяна.
Узнагароды Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1981) Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1991)
Спасылкі Цвятаева Ірына Аляксандраўна
Катэгорыя:Піяністы Беларусі