Нерв () — складовая частка нервовай сістэмы; пакрытая абалонкай структура, якая складаецца з пучка нервовых валокнаў (галоўным чынам, прадстаўленых аксонамі нейронаў) і падтрымлівае іх нейрагліі.
Перыферычны нерв складаецца з некалькіх пучкоў аксонаў, пакрытых абалонкамі з Шванаўскіх клетак, а таксама некалькімі злучальна-тканымі абалонкамі: энданеўрый пакрывае кожны міелінізаваны аксон, некалькі такіх аксонаў аб'ядноўваюцца ў пучкі, пакрытыя перынеўрыям. Некалькі пучкоў, разам з крывяноснымі сасудамі і тлушчавымі ўключэннямі, пакрытыя агульнай абалонкай, эпінеўрыем, і складаюць нерв.
Гл. таксама Люстраныя нейроны
Катэгорыя:Нервовая сістэма Катэгорыя:Гісталогія Катэгорыя:Нейрабіялогія