Раё́н По́ўдзень вае́ннага ўпраўле́ння Літва́ () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Германскай імперыі ў складзе ваеннага ведамства Обер Ост, якая існавала з 1 лютага па 1 жніўня 1918 года і ахоплівала значную частку заходняй тэрыторыі сучаснай Беларусі і ўсходняй тэрыторыі Польшчы. Цэнтрам адміністрацыі быў горад Беласток.
Гісторыя ўтварэння Згодна з распараджэннем Галоўнакамандуючага на Усходзе генерал-фельдмаршала прынца Леапольда Баварскага ад 27 студзеня 1918 года «Аб аб'яднанні ваенных упраўленняў Літва і Беласток-Гродна», з 1 лютага 1918 года дзве ранейшыя адміністрацыйныя адзінкі былі аб'яднаны ў адзінае ваеннае ўпраўленне Літва () з цэнтрам у Вільні. Новаўтвораная адзінка была падзелена на два раёны, межы якіх адпавядалі ранейшым упраўленням: раён Поўнач (былое ўпраўленне Літва) і раён Поўдзень (былое ўпраўленне Беласток-Гродна).
На чале аб'яднанага ваеннага ўпраўлення Літва стаў былы кіраўнік упраўлення Беласток-Гродна ротмістр ландвера ў запасе Тэадор фон Хепэ. Яго пастаянным прадстаўніком з'яўляўся капітан запаса фон і цу Гільза. Прадстаўніком шэфа ваеннага ўпраўлення непасрэдна ў раёне Поўдзень быў прызначаны капітан запаса фон Услар (), пастаянным прадстаўніком якога стаў ротмістр д-р Бургграф, граф цу Дона-Шлодыен.
1 жніўня 1918 года ваеннае ўпраўленне Літва было пераўтворана ў Ваеннае губернатарства Літва, а раён Поўдзень змяніў свой статус на раённае ўпраўленне Літва-Поўдзень ().
Тэрыторыя і дэмаграфія Тэрыторыя раёна Поўдзень складала 26 584 км². Паводле дадзеных нямецкага перапісу 1916 года, насельніцтва налічвала 699,5 тысяч чалавек, а да снежня 1916 года ўзрасло да 702,1 тысячы чалавек. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва дасягала 26,3 чалавека на адзін квадратны кіламетр. Найбольш буйнымі гарадскімі цэнтрамі з'яўляліся Беласток (54,2 тыс. чал.), Гродна (24,5 тыс. чал.), Ліда (7,9 тыс. чал.) і Ваўкавыск (6,7 тыс. чал.).
Дзеля кіравання гэтымі тэрыторыямі нямецкая адміністрацыя ўтрымлівала вялікі штат. На сакавік 1918 года ў адміністрацыі раёна працавалі 2392 чалавекі, з якіх 1011 з'яўляліся непасрэдна служачымі (у тым ліку 112 вышэйшых чыноў), 380 чалавек уваходзілі ў штат жандармерыі, а 1001 служыў у эканамічных падраздзяленнях. Згодна з нямецкай статыстыкай, адзін прадстаўнік улады прыходзіўся ў сярэднім на 26 км² і 700 мясцовых жыхароў.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел На сакавік 1918 года ў адміністрацыйна-тэрытарыльным плане раён уключаў 3 гарадскія паветы () і 11 сельскіх паветаў (). Пасля германскага наступлення ў лютым 1918 года і набыцця новых тэрыторый адбыліся змены: сельскія паветы Васілішкі і Свіслач былі ліквідаваны (тэрыторыя Васілішак увайшла ў склад Плянтаў і Гродна, а Свіслач была падзелена паміж Ваўкавыскам і новаўтворанай Белавежай). Гарадскі павет Ліда быў пераўтвораны ў сельскі і ўзбуйнены за кошт тэрыторый Плянтаў, Радуні і частак ранейшай аперацыйнай паласы 10-й германскай арміі. З частак павета Бельск і былой аперацыйнай паласы быў створаны новы павет Белавежа.
+ Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел раёна Поўдзень (на вясну 1918 года) Павет Тып павета Цэнтр Начальнік павета (глава) Міравы суддзя Беласток Гарадскі Беласток капітан запаса Рошэр адвакат Дайтэрт Гродна Гарадскі Гродна старшы лейтэнант запаса фон Зекендорф адвакат Госэ Ліда Гарадскі (пазней сельскі) Ліда канонір Альберс адвакат і натарыус д-р Шлютэр Беласток Сельскі Беласток капітан запаса Вельман адвакат Рюмелін Бельск Сельскі Бельск капітан запаса Крэмер адвакат Вер Васілішкі Сельскі (да лютага 1918) Васілішкі (суч. Шчучынскі раён) ротмістр запаса Яфа д-р Панзеграў Ваўкавыск Сельскі Ваўкавыск капітан ландвера Хундхаўзен адвакат д-р Вундэрліх Гродна Сельскі Гродна старшы лейтэнант запаса фон Зекендорф судовы заседацель Функе Крынк-Лунна Сельскі Вялікая Бераставіца (раней Алекшыцы) лейтэнант ландвера Фрубуц адвакат д-р Юліус Ост Сельскі Дзятлава урадавы саветнік Хайлігер адвакат д-р Вільмаў Плянты Сельскі Шчучын капітан запаса Ліндэман лейтэнант запаса Хемпель Радунь Сельскі Гродна (пазней перанесены ў Радунь) капітан запаса Лааш суддзя д-р Гофман Свіслач Сельскі (да лютага 1918) Свіслач не быў прызначаны адвакат Рёдэр Сокалка Сельскі Сокалка капітан ландвера Нінаў д-р Міхаэлі Белавежа Сельскі (з лютага 1918) Белавежа маёр д-р Эшэрых адвакат д-р Фюрс
Цэнтральная адміністрацыя Адміністрацыя раёна размяшчалася ў Беластоку і складалася з чатырох асноўных аддзелаў (), якія падзяляліся на вузкаспецыялізаваныя аддзяленні ().
+ Структура адміністрацыі раёна Поўдзень (вясна—лета 1918 года) Аддзел Аддзяленне (секцыя) Кіраўнік аддзялення Сфера дзейнасці і функцыі I. Цэнтральны(кіраўнік — д-р Шміль) Ia кіраўнік аддзела Арганізацыя адміністрацыі, муніцыпальная гаспадарка, распрацоўка нарматыўных актаў і справаздач Ib інспектар Егер (пазней Бройнінг) Нагляд за бухгалтарскім улікам і фінансавай справаздачнасцю, збор пошлін Ic лейтэнант Кніпінг Палітычныя пытанні, бяспека, цэнзура прэсы, дарожнае і чыгуначнае будаўніцтва, нагляд за арганізацыямі Id лейтэнант Бройнінг Бухгалтарскі ўлік, забеспячэнне харчаваннем і абмундзіраваннем служачых, ваенны кантроль Ie судовы асесар Кофка Статыстыка, архіў, выраб карт, аграрная палітыка, перасяленне, дапамога рабочым і бежанцам If капітан Шміт (пазней Егер) Збор непрамых падаткаў і манапольных збораў, курыраванне рэквізіцый Ig д-р Рыхтэр Школьная адукацыя, рэлігія і царква, мастацтва, навука, краязнаўства, салдацкія пахаванні Ih д-р Боне (пазней д-р Маер) Медыцынская і санітарная служба Ii ветэрынар Шулер Ветэрынарыя, жывёлагадоўля, улік свойскай жывёлы, закупка коней Ik д-р фон Зодэн Пашпартызацыя, афармленне праязных дакументаў, пытанні грамадзянскіх і ваеннапалонных, пошта і чыгунка Il ст. лейтэнант Езер (пазней Лааш) Забеспячэнне рабочай сілай прадпрыемстваў і гаспадарак Iu (з красавіка 1918) ст. лейтэнант Гофман Эканоміка пераходнага перыяду, вылічэнне ваеннай шкоды, пытанні канфіскацый і вяртання маёмасці Аддзел ваенных пахаванняў лейт. Штраўтс, праф. Янсен Арганізацыя пахаванняў, мастацкія праекты могілак II. Эканамічны(кіраўнік — Вільке, пазней Вібранс) IIa кіраўнік аддзела Агульныя сельскагаспадарчыя задачы, арганізацыя фабрык, кадравыя пытанні IIb капітан Лааш Размяшчэнне абозаў, размеркаванне коней, арганізацыя прымусовых работ, сельгастэхніка IIc ст. лейтэнант Езер (пазней Болен) Размеркаванне прадуктаў для арміі і Германіі, забеспячэнне мясцовага насельніцтва, статыстыка, рыбалоўства IId капітан Егер (пазней Бройнінг) Сельскагаспадарчы ўлік, бюджэт IIe ветэрынар Шулер Увоз і вываз жывёл, скотагадоўля, пастаўкі жывёлы ў Германію IIf лейтэнант Тысен Плодаагародніцтва, апрацоўка гародніны, бульбасушылкі III. Гандлёвых адносін і сыравіны(кіраўнік — кап. Хільгер) IIIa кіраўнік аддзела Агульныя, арганізацыйныя і кадравыя пытанні IIIb д-р Шмід (пазней Гарвенс) Нарматыўныя акты ў сферы гандлю, банкі, сувязь з гандлёвымі пунктамі, пошук карысных выкапняў IIIc фельдфебель Таўберт Кіраванне складамі, сыравінныя промыслы, транспарціроўка IIId лейтэнант Бокер Нагляд за прамысловасцю, тэхнічная падтрымка, цагельні, торфараспрацоўка, тэлефонныя станцыі IIIe ст. рэферэнт Альтман Суконныя фабрыкі, тэкстыль, закупка і перапрацоўка шэрсці IIIf кіраўнік аддзела Бухгалтарскі ўлік аддзела IIIg капітан Шміт (пазней Егер) Экспарт і імпарт, нагляд за грузавымі перавозкамі IIIg (тэхнічны) інжынер Ніедхольд Тэхнічны кантроль, станцыя паравых катлоў IV. Права і персаналу(кіраўнік — Бургграф цу Дона-Шлодыен) IVa кіраўнік аддзела Судовая сістэма, турмы, амністыя, памілаванне, кадравыя пытанні афіцэраў IVb ст. лейтэнант Гутштэйнер Распрацоўка актаў, юрыдычныя кансультацыі, дысцыплінарныя спагнанні, страхаванне, жандармерыя IVc дырэктар Станкевіц Кадравыя пытанні ўнтэр-афіцэраў і радавога складу
Акрамя гэтага, эканамічнаму аддзелу падпарадкоўваліся фабрычны аддзел у Гродне пад кіраўніцтвам капітана Родатца і фабрыка па вытворчасці дошак з клеенай фанеры ў Дайлідах (сучасны Іўеўскі раён), якой кіраваў лейтэнант Хейнэ.
Судовая сістэма і паліцыя Непасрэдна кіраўніку раёна Поўдзень падпарадкоўваліся главы акруговага суда, пракуратуры і жандармерыі. Судовая ўлада была прадстаўлена адным акруговым судом, на чале якога стаяў ландштурміст д-р Кісаў. Яму падпарадкоўваліся чатырнаццаць міравых судоў на месцах. Пракуратурай кіраваў лейтэнант ландвера Кульман.
Жандармерыя раёна ўяўляла сабой аддзел палявой жандармерыі, участак Беласток (), якім кіраваў старшы лейтэнант Ольсніц. Жандармерыя забяспечвала ахову парадку, кантроль за перамяшчэннем грамадзянскага насельніцтва і барацьбу з парушальнікамі акупацыйнага рэжыму.
Лясная гаспадарка Тэрытарыяльна раён Поўдзень быў падзелены на восем ваенных лясных інспекцый, кіраўнікі якіх знаходзіліся ў прамым падпарадкаванні ў кіраўніка ляснога аддзела ў Беластоку. Лясны аддзел () узначальваў капітан запаса фон Штюнцнер.
+ Ваенныя лясныя інспекцыі раёна Поўдзень (на 1918 год) Інспекцыя Цэнтр Кіраўнік інспекцыі Галоўны ляснічы I. Беласток-Усход Беласток капітан запаса фон Шцюнцнер лейтэнант запаса Гросер II. Беласток-Захад Беласток капітан запаса Гёдэкемеер ст. лейт. запаса Файге, ст. лейт. запаса Шадэ III. Нараў Бельск капітан ландвера Трайхель ст. лейтэнант запаса Захтлер IV. Фронт Дзятлава капітан Узэ лейтэнант запаса Рымеле V. Задуб'е Азёры капітан ландвера Бюман лейтэнант Лінке VI. Казіміраўка Казіміраўка (суч. Гродзенскі раён) капітан Эк не пазначаны VII. Ліда (замяніла Шчучын) Ліда капітан запаса Хюнэ ст. лейтэнант Луіс VIII. Бершты Бершты (суч. Шчучынскі раён) капітан запаса Шонвальд не пазначаны
Перыядычны друк Афіцыйнымі друкаванымі органамі кіравання раёна Поўдзень з'яўляліся нямецкамоўныя газеты «Беластоцкая газета» («Bialystoker Zeitung») і «Гродзенская газета» («Grodnoer Zeitung»). У гэтых перыядычных выданнях рэгулярна публікавалася актуальная службовая інфармацыя, нарматыўныя акты, зводкі ваеннага камандавання і аб'явы для мясцовага насельніцтва.
Акрамя таго, пры ваенным ўпраўленні штодзённа выходзілі спецыяльныя «Штодзённыя загады» (). У іх паведамлялася пра змены ва ўнутраным распарадку, бягучыя прызначэнні і звальненні ў персанальным складзе адміністрацыі, публікаваліся змены ў заканадаўстве, у тым ліку правілы перамяшчэння грамадзянскага насельніцтва, функцыянавання паштовай сувязі, збору ўраджаю, а таксама друкаваліся абнаўленні ў раскладзе чыгуначнага транспарту.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Першая сусветная вайна Катэгорыя:Германская акупацыя Беларусі (1915—1918) Катэгорыя:З’явіліся ў 1918 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1918 годзе Катэгорыя:1918 год у Беларусі