Дыярэ́за ( — раздзеленасць) — у антычным вершаскладанні замена ў стапе доўгага склада двума кароткімі. У сілаба-танічнай сістэме вершаскладання гэты тэрмін ужываецца для азначэння такой рытмічнай з’явы, калі дзеля захавання вершаванага памеру некалькі парушаецца граматычная форма слова, напрыклад, з’яўляецца лішні складовы галосны (замест зайграў — заіграў, пройгрыш — проігрыш), пачатковае у пасля галоснага не скарачаецца і інш.

Літаратура

Катэгорыя:Антычная метрыка Катэгорыя:Вершаскладанне Катэгорыя:Фанетыка