Мір'ям Бен-Порат (іўр. מרים בן פורת; народжаная Мір'ям Шэйнзон; 19 студзеня 1918, Віцебск — 26 ліпеня 2012, Іерусалім) — ізраільскі юрыст, суддзя Вярхоўнага суда Ізраіля (1988—1998)Miriam Ben-Porat (англ.). — на сайце «Яўрэйскай віртуальнай бібліятэкі» (JVL) .
Біяграфія
Мір'ям Шэйнзон нарадзілася 19 студзеня 1918 года ў горадзе Віцебску (тады ў РСФСР). Бацькі былі родам з Ковенскай губерні: бацька — Эліэзэр Шэйнзон, мануфактуршчык з мястэчка Анікшчай Вількамірскага павета; маці — Хая Шэйнзон (народжаная Рык), была хатняй гаспадыняй. Мір'ям вырасла ў Коўне, там жа скончыла сярэднюю школу і ў 1936 годзе эмігравала ў падмандатную брытанскую Палестыну Бен-Порат, Мирьям — артыкул з "Электронной еврейской энциклопедии". Яе брат Пінхас і бацькі загінулі ў гета.
У Палестыне яна скончыла брытанскую школу правазнаўства і ў 1945 годзе атрымала права займацца адвакацкай дзейнасцю. У 1948—58 гадах служыла ў дзяржаўнай пракуратуры, прычым у 1953—58 гадах была намеснікам дзяржаўнага пракурора; выступала абвінаваўцам у шэрагу найважнейшых працэсаў. У 1946 годзе Мір'ям выйшла замуж за Іосіфа Бен-Пората (РубінштэйнаGalia Eliahou. Miriam Ben-Porat. // jwa.org ).
У 1975 годзе Бен-Порат атрымала пасаду старшыні Іерусалімскага акруговага суда. З 1964 па 1978 год Мір'ям Бен-Порат была прафесарам права Яўрэйскага ўніверсітэта ў ІерусалімеSalokar, Rebecca Mae; Mary L. Volcansek. Women in Law: A Bio-bibliographical Sourcebook (англ.). — Greenwood Publishing Group, 1996. — P. 38—40. — ISBN 0313294100..
У 1977 годзе яна стала першай жанчынай-суддзёй у Вярхоўным судзе Ізраіля, прапрацаваўшы ў гэтым судзе дзесяць гадоў. У 1988 годзе Бен-Порат была абраная на пасаду Дзяржаўнага кантралёра Ізраілю, стаўшы першай і пакуль адзінай жанчынай на гэтай пасадзе. У 1993 годзе прызначаная на другі тэрмін. Працавала на гэтай пасадзе да 1998 году. Справаздачы Бэн-Порат выклікалі шырокі грамадскі рэзананс, яна карысталася вялікай павагай у ізраільскім грамадстве за мужную барацьбу супраць карупцыі і бесстароннасць.
Памерла 26 ліпеня 2012 года ў Іерусаліме.
Прызнанне
За сваю дзейнасць Бен-Порат узнагароджвалася рознымі званнямі і прэміямі:
1991 год — Дзяржаўная прэмія Ізраіля - за ўклад у жыццё грамадства і дзяржавы
1993 год — ступень ганаровага доктара Пенсільванскага ўніверсітэта
1995 год — прэмія ад Руху за якасць улады ў Ізраілі.
2004 год — Званне Ганаровы грамадзяніна Іерусаліма
У 2005 годзе Бен-Порат увайшла спіс двухсот самых вялікіх ізраільцян па версіі інтэрнэт-сайта Ynet, дзе заняла 155-е месцаגיא בניוביץ' (20 чэрвеня 1995). הישראלי מספר 1: יצחק רבין – תרבות ובידור. Ynet. .
Цікавыя факты
У інтэрв'ю Дзяржаўнаму радыё Ізраіля ў 2010 годзе Бэн-Порат заявіла, што лічыць неабходным увесці ў Ізраілі дадатковыя сцяг і гімн, якія будуць адпавядаць спадзяванням арабскіх грамадзян ІзраіляИзраиль двоится в глазах левой элиты // evrey.com.
Зноскі