Тулон (, , ) — горад у Францыі. Насельніцтва — 160 639 жыхароў (1999).

Гісторыя Тулон быў заснаваны фінікійцамі, якія здабывалі тут пурпуровую фарбу; ў V або VI стагоддзях Тулон быў месцазнаходжаннем біскупа; у 889 годзе Тулон быў разбураны сарацынамі; граф Вільгельм I Арльскі адбудаваў яго зноў. З 1032 года Тулонам кіравалі Тулонскія графы, у 1178, 1196 і 1211 гадах ён быў абложаны і разбураны сарацынамі.

У 1524 годзе быў узяты канетаблем Бурбонаў, у 1536 г. — імператарам Карлам V. Умацаваны пры Людовіку XIV Тулон у 1707 годзе вытрымаў аблогу прынца Яўгена Савойскага.

У 1793 годзе з падаўлення паўстання раялістаў у Тулоне пачалася кар’ера Напалеона Банапарта.

Вядомыя асобы Жак Ле Гоф Мішэль Рэнеры

Катэгорыя:Гарады рэгіёна Праванс — Альпы — Лазурны Бераг Катэгорыя:Камуны дэпартамента Вар