Амерыканскі лускаўнік (Lepidosiren paradoxa) — адіны сучасны від дваякадыхальных рыб на Амерыканскім кантыненце. Насяляе басейны рэк Амазонка і Парана ў Паўднёвай Амерыцы

Апісанне Цела падоўжанае, вугропадобнае, дасягае 1,2 метра ў даўжыню. Грудныя і брушныя плаўнікі ператвораны ў тонкія ніткападобныя жгуцікі, якія амаль не дапамагаюць пры плаванні, але выкарыстоўваюцца як органы дотыку.

Асаблівасці біялогіі У рыбы ёсць як шчэлепы, так і пара лёгкіх. Дарослыя асобіны атрымліваюць да 95 % кіслароду з паветра, падымаючыся да паверхні кожныя 10-15 хвілін. Без атмасфернага паветра рыба можа патануць.

Калі вадаёмы перасыхаюць у засушлівы сезон, лепідасірэн закопваецца ў глей на глыбіню 30-50 см. Ён стварае вакол сябе кокан са слізі і ўпадае ў спячку, якая можа доўжыцца да некалькіх месяцаў, пакуль не вернецца вада.

Гэта ўсяедная рыба, якая аддае перавагу дробным малюскам, ракападобным, насякомым і водным раслінам.

Падчас нерасту ў самцоў на брушных плаўніках вырастаюць спецыяльныя скурыстыя разгалінаванні, пранізаныя крывяноснымі сасудамі. Яны выдзяляюць кісларод у ваду гнязда, каб лічынкі не задыхнуліся ў каламутнай, беднай на кісларод вадзе.

Крыніцы

Катэгорыя:Дваякадыхальныя