Кірава́нне ў мовазнаўстве — від залежнай сінтаксічнай сувязі паміж членамі словазлучэння, пры якой галоўнае слова патрабуе ад залежнага (назоўніка ці яго эквіваленту) формы пэўнага ўскоснага склону. Кіруючым можа быць любое самастойнае слова.
Віды У залежнасці ад марфалагічнага выражэння галоўнага кампанента кіраванне бывае: прыдзеяслоўнае (кіруючае слова — дзеяслоў, спяваць песні), прысубстантыўнае (назоўнік кіруе назоўнікам, любоў да радзімы), ад’ектыўнае (кіруючае слова — прыметнік, поўны радасці), адвербіяльнае (кіруючае слова — прыслоўе, далёка ад дому).
У залежнасці ад наяўнасці ці адсутнасці прыназоўніка перад залежным словам кіраванне бывае: непасрэднае, або беспрыназоўнікавае: люблю дзяцей; пасрэднае, або прыназоўнікавае: клапачуся пра дзяцей.
Сярод гэты двух відаў вылучаюць: моцнае кіраванне — галоўнае слова патрабуе ад залежнага пэўнай склонавай формы: апяваць гераізм, адмовіцца ад сваіх слоў; слабае кіраванне — галоўнае слова спалучаецца з рознымі формамі залежнага: спыніліся каля лесу і спыніліся за лесам.
Гл. таксама Дапасаванне Прымыканне
Крыніцы
Катэгорыя:Сінтаксіс