Паднябе́нне — верхняя сценка ротавай поласці ў пазваночных жывёл і чалавека.
Структура У чалавека паднябенне — шчыльная пласцінка, якая раздзяляе ротавую і насавую поласці. Складаецца з касцявога (цвёрдага) і мяккага паднябенняў. Мяккае паднябенне з’яўляецца працягам цвёрдага — са слізістай абалонкі з падслізістай і мышачнага слоя з тлушчавай клятчаткай. Цвёрдае і мяккае паднябенні разам утвараюць верхнюю сценку поласці рота.
Анамаліі развіцця Пры парушэнні фармавання зародка могуць узнікаць заганы развіцця паднябення, напрыклад, воўчая зяпа.
Крыніцы
Катэгорыя:Поласць рота Катэгорыя:Лагапедыя Катэгорыя:Маўленне