Уладзіслаў Зубрыцкі (); ) — падпалкоўнік пяхоты Войска Польскага.
Біяграфія Нарадзіўся 22 лістапада 1888 года. Вярагодней усяго паходзіў з беларускага шляхецкага роду Зубрыцкіх. Таму далучыўся да Літоўска Беларускай дывізіі ў польска-бальшавіцкай вайне. З 22 чэрвеня па 4 верасня 1919 года камандаваў Лідскім стралковым палком. Афіцыйна быў прызначаны камандзірам гэтага падраздзялення ўказам галоўнакамандуючага Войскам Польскім ад 29 жніўня 1919 года. 15 ліпеня 1920 года быў зацверджаны, з 1 красавіка 1920 года, у званні маёра пяхоты ў групе афіцэраў былога Усходняга корпуса і былой Расійскай арміі. У той час ён служыў у Гродзенскім палку стралкоў.
1 чэрвеня 1921 года служыў у 78-м пяхотным палку. 3 мая 1922 года быў зацверджаны ў званні маёра і 185-й рангам ў афіцэрскім корпусе пяхоты, атрымаўшы права на званне падпалкоўніка. У 1923 годзе ён служыў камандзірам Баранавіцкага павятовага упраўлення папаўненняў (мабілізацыі), застаючыся афіцэрам 78 пяхотнага палка ў Баранавічах.
У наступным годзе ён ужо быў камандзірам Ковельскага акруговага ўпраўлення набору.
31 сакавіка 1924 года яму было прысвоена званне падпалкоўніка і 78-ранг ў афіцэрскім корпусе пяхоты. 21 сакавіка 1928 года ён быў вызвалены ад пасады камандзіра Ковельскага ПКУ і адначасова перададзены ў распараджэнне камандзіра акругі корпуса № II. 30 красавіка 1929 года ён быў звольнены ў адстаўку.
У 1934 годзе ён заставаўся на ўліку Гродзенскага акруговага ўпраўлення набору. Быў прызначаны ў афіцэрскі акруговы кадр № III. У той час ён быў «прызначаны для выкарыстання ў ваенны час».
Крыніцы
Катэгорыя:Афіцэры Расійскай імперыі Катэгорыя:Афіцэры міжваеннай Польшчы Катэгорыя:Афіцэры Гарадзенскага палка Катэгорыя:Афіцэры лідскага палка Катэгорыя:Лідскі полк пяхоты