Францішка Сокалава (, пры нараджэнні Patočková; ) — чэшская перакладчыца, бібліятэкарка, папулярызатарка беларускай культуры ў Чэхаславакіі, пазней у Чэшскай Рэспубліцы.

Дачка вядомага чэшскага філосафа Яна Патачкі, і жонка іншага вядомага філосафа Яна Сокала (1936—2021), заснавальнікаў праваабарончай арганізацыі «Хартыя-77».

Большую частку жыцця Францішка Сокалава працавала ў Славянскай бібліятэцы, дзе праз яе рукі прайшлі многія ўнікальныя беларускія старадрукі — напрыклад, віленскае Евангелле Пятра Мсціслаўца.

Пасля таго, як у канцы сямідзясятых у Празе знайшлася невядомая скарыніяна — фрагмэнты «Кнігі Суддзяў» — лёс беларускага першадрукара Францішка Скарыны стаў яе пажыццёвай даследчыцкай тэмай.

Яна пераклала на чэшскую мову творы Ларысы Геніюш, Васіля Быкава, Уладзіміра Арлова, Рыгора Барадуліна, Алеся Разанава, апекавалася лёсам беларусаў у ЧэхііПамерла чэшская беларусістка Францішка Сокалава, дачка славутага Яна Патачкі // budzma.org 10.07.2024. Разам са сваім мужам, міністрам адукацыі Чэхіі Янам Сокалам яна не аднойчы брала ўдзел ва ўшанаванні памяці прэзідэнтаў БНР на Ольшанскіх могілках у Празе ў Дзень Волі 25 сакавіка.

У 2017 годзе, ужо на інвалідным вазку, яна прысутнічала на адкрыцці ў Славянскай бібліятэцы выставы ў гонар 500-годдзя выдання ў Празе Бібліі Францішка Скарыны.

Зноскі

Катэгорыя:Перакладчыкі на чэшскую мову