Ватнснес () — паўвостраў на поўначы Ісландыі, у рэгіёне Нордзюрланд-Вестра. Удаецца ў заліў Хунафлоўі, які з’яўляецца часткай Грэнландскага мора.

З захаду Ватнснес абмываюць воды Мід-фіёрда, з усходу — Хуна-фіёрда. На паўвостраве размешчана адна з найбуйнейшых у Ісландыі калоній цюленяў і нерпы нараўне з Хіндысвік і Усар. У заходняй частцы Ватнснеса знаходзіцца невялікі горад Хвамстаўнгі, вядомы сваім музеем, прысвечаным цюленям. На паўночным ускрайку паўвострава размешчана пакінутае селішча Хіндысвік. Катэгорыя:Паўвостравы Ісландыі