Юрый Юр’евіч Гарбачоў, вядомы пад псеўданімам Юрась Нераток () — беларускі пісьменнік. Сябра Беларускага саюза архітэктараў, Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза расійскіх пісьменнікаў, Міжнароднага саюза пісьменнікаў «Новый современник».

Біяграфія Нарадзіўся 19 верасня 1961 года ў вёсцы Баяры Мастоўскага раёна ў сям’і настаўнікаў-філолагаў. Дзяцінства правёў у вёсцы Хадакі Івацэвіцкага раёна.

У 1983 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў канструктарам на Мінскім аўтазаводзе, у НВА «Цэнтр», галоўным канструктарам СТДА «Вентура», ТАА «Градзіс», загадчыкам сектара праектавання электрамеханічных кампанентаў Аб’яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук БеларусіСветлая память.... Быў сябрам Беларускага саюза архітэктараў.

Друкаваўся ў шматлікіх газетах і часопісах, калектыўных зборніках і альманахах. Аўтар кніг вершаў «Фотаальбом» (2003), «Споведзь струны», кніг прозы «Закуцце» (2007), «Непатрэбныя людзі» (2019). Аўтар і ўкладальнік калектыўнай электроннай паэмы «Буслан і Жамбіла» (2012). Суаўтар (сумесна з Ірынай Карнавухавай і Марынай Шапавалавай) паэтычнага трыялогу «Заблытаўся сярод навін» (2017).

Шмат пісаў таксама па-руску — пад псеўданімам Юрый Юлаў.

Быў сябрам Саюза пісьменьнікаў Беларусі, сябрам-заснавальнікам народнага клубу паэтаў і кампазітараў «Жывіца». Акрамя літаратурнай творчасці, быў вядомы як бард.

Памёр 10 красаіка 2026 года ў Мінску.

Творы

Па-беларуску 2003 — «Фотаальбом» 2007 — «Споведзь струны» 2007 — «Закуцьце» 2012 — «Буслан і Жамбіла» — калектыўная электронная паэма 2017 — «Заблытаўся сярод навін» — паэтычны трыялёг сумесна з Ірынай Карнавухавай і Марынай Шапавалавай 2019 — «Непатрэбныя людзі»

Па-руску 1999 — «Пьяный материк» 1999 — «Экспедитор» 2000 — «Монодия», зборнік вершаў 2001 — «Сон-дежавю», зборнік вершаў 2002 — «Абстрактно о конкретном», зборнік баек 2012 — «Мужская интеллектуальная фантазия» сэрыя з 4 кніг: «Мутант», «Фермер», «Терапия», «По дороге на пикник» 2018 — «Квингента классики и дискотека века» трохмодульная музычная анталёгія (кнігі і дыскі) 2020 — «Эбола хуаньская: онлайн экспромпроект», паэма 2021 — «Шахматы, которых не было, шахматистам, которые будут всегда» 2025 — «Стежка в минулое»

Крыніцы

Катэгорыя:Паэты Беларусі