Сінайскі паўвостраў, больш вядомы проста як Сінай (араб. شبه جزيرة سيناء, Shibh Jazirat Sina) — паўвостраў у Чырвоным моры, на мяжы паміж Азіяй і Афрыкай, частка тэрыторыі Егіпта. Тэрытарыяльна належыць да Азіі.

Геаграфія Паўвостраў, які мае форму кліна, завостранага на поўдзень, абмежаваны з поўначы ўзбярэжжам Міжземнага мора, з захаду — Суэцкім залівам, з усходу — залівам Акаба. Паколькі межы паўвострава ўмоўныя, яго тэрыторыя ў залежнасці ад методыкі вызначэння ацэньваецца ў межах ад 25 тыс. да 60 тыс. км². У асноўным тэрыторыя занята пустыняй, бліжэй да поўдня ёсць горы (найвышэйшы пункт — Гара Святой Кацярыны, 2637 м) і пласкагор’і. На паўвостраве адкрыты радовішчы нафты, традыцыйна таксама здабывалася біруза.

Гл. таксама Сінайскі кодэкс Фаран

Літаратура

Спасылкі

The History of the Ancient Near East Geographia: Sinai Egypt Governates Sinai Hotels by Haubitz, Zoche Publisher: Fotohof Editions, 2006 ISBN 3-901756-64-7 ISBN 978-3-901756-64-1