Франка Нера (, сапраўднае імя Франчэска Спаранера (); нар. , Сан-Праспера-Пармензэ, Эмілія-Раманья) — італьянскі акцёр.
Сын паліцэйскага, нарадзіўся ў Сан-Праспера-Пармензэ, цяпер частка горада Парма. Дзяцінства прайшло ў Парме, тут ён і адкрыў у юнацкія гады сваю прыхільнасць да тэатральнай сцэны і акцёрскага мастацтва. Ён арганізоўваў прадстаўленні ў школе, падчас службы ў войску, кіраваў самадзейным тэатрам.
Пазней пераехаў у Мілан, дзе пачаў вывучаць эканоміку. За навучанне ён плаціў, працуючы спеваком у начным клубе. Вучобу ён так і не скончыў. Пазней Спаранера працаваў бухгалтарам у Мілане, хаця асноўным яго захапленнем і далей заставалася кіно.
Падчас наведвання рымскай кінастудыі Чынечыта ён сустрэўся з рэжысёрамі Карла Ліцані, Антоніа П'етранджэлі і Джонам Х’юстанам, якія натхнілі ў ім акцёрскія амбіцыі і пазней прапанавалі яму першыя ролі ў кіно.
Аднак дэбютаваў ён у 1963 годзе ў фільме Альфрэда Джанэці «La ragazza in prestito». Сапраўдным прарывам у 1966 годзе была яго роля «халоднага як лёд і самотнага мсціўца» Джанга ў аднайменным фільме Серджа Карбучы. Гэты вобраз зрабіў яго вядомым у міжнародных маштабах.
Фільмаграфія (1968) «Дзень савы» — капітан Белодзі (1981) «Саламандра» — палкоўнік карабінераў Мантучы (2010) «Лісты да Джульеты» — Ларэнца (2012) «Джанга вызвалены» — уладальнік мандынга Амерыга Васепі
Катэгорыя:Акцёры Італіі