Таліб Квелі Грын (; нар. 3 кастрычніка 1975, Нью-Ёрк) — амерыканскі рэпер. Яго імя з арабскай мовы перакладаецца як «вучань», а прозвішча ў перакладзе з мовы суахілі азначае «праўда». Атрымаў вядомасць дзякуючы калектыву у супрацоўніцтве з MC Mos Def, а таксама дзякуючы агучцы галоўнага героя гульні Калтрэйна «Трэйна» Кроўлі.

У 2021 годзе выйшла першая кніга Таліба Квелі «Vibrate Higher: A Rap Story», у якой апісваецца эвалюцыя хіп-хопа і яго асабісты вопыт у гэтай экасістэме.

Біяграфія Нарадзіўся 3 кастрычніка 1975 года ў Брукліне, Нью-Ёрк, у сям’і выкладчыкаў. Яго маці, Брэнда Грын, выкладала англійскую мову ў каледжы пры Гарадскім Універсітэце Нью-Ёрка, а бацька быў прафесарам сацыялогіі ва Універсітэце Адэльфі. Яго старэйшы брат, Джамал Грын, прафесар канстытуцыйнага права на юрыдычным факультэце Калумбійскага Універсітэта. Таліб вучыўся ў школе-інтэрнаце ў Канэктыкуце, пасля заканчэння якой паступіў у Бруклінскую тэхнічную вышэйшую школу. Пазней ён стаў студэнтам факультэта эксперыментальнага тэатральнага мастацтва Нью-Йоркскага ўніверсітэта . Ва ўніверсітэце Таліб знаёміцца з Mos Def і Hi-Tek. У 1998 годзе Таліб і Mos Def ствараюць гурт Black Star і выпускаюць альбом Mos Def & Talib Kweli are Black Star .

Студыйныя альбомы

(2002) The Beautiful Struggle (2004) Eardrum (2007) (2011) Prisoner of Conscious (2013) Gravitas (2013)

Мікстэйпы

Right About Now (2005) Attack the Block (2012)

У складзе гурта Black Star

Mos Def & Talib Kweli are Black Star (1998)

Сумесна з Hi-Tek у складзе групы Reflection Eternal

Train of Thought (2000) Revolutions Per Minute (2010)

Сумесна з

Liberation (2007)

Сумесна з 9th Wonder

Indie 500 (2015)

Крыніцы

Літаратура

Біяграфія на сайце Rap.ru Архіўная копія

Спасылкі

Страница на сайте лейбла Blacksmith Records Архіўная копія ад 6 чэрвеня 2011 на Wayback Machine Катэгорыя:Выпускнікі Нью-Ёркскага ўніверсітэта Катэгорыя:Рэперы ЗША Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Спевакі і спявачкі ЗША Катэгорыя:Спевакі і спявачкі паводле алфавіта Катэгорыя:Музыканты паводле алфавіта Катэгорыя:Нарадзіліся ў Брукліне Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікіданых Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1975 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 3 кастрычніка