Леана́рда Дацэ́віч (; нар. , Стожнэ) — польская мовазнаўца, спецыяліст у галіне ўсходнеславянскага мовазнаўства, польска-рускай кампаратывістыкі і анамастыкі. Доктар гуманітарных навук, прафесар.
Біяграфія Нарадзілася 2 студзеня 1951 года ў вёсцы Стожнэ.
У 1995 годзе (30 кастрычніка) атрымала ступень доктара габілітаванага на аснове ацэнкі навуковых дасягненняў і абароны працы «Жаночае назоўніцтва ў былым Мельніцкім павеце (XVI—XVII стст.)» (). 9 снежня 2002 года ёй было прысвоена навуковае званне прафесара гуманітарных навук.
З’яўляецца звычайным прафесарам Вышэйшай лінгвістычнай школы ў Варшаве і Інстытута ўсходнеславянскай філалогіі філалагічнага факультэта Беластоцкага ўніверсітэта.
Займала шэраг кіруючых пасад у Беластоцкім універсітэце. У 1996—1999 гадах з’яўлялася намеснікам дырэктара Інстытута ўсходнеславянскай філалогіі. З 1999 па 2002 год выконвала абавязкі прарэктара па вучэбнай і студэнцкай працы Беластоцкага ўніверсітэта (у тым ліку ў 1999—2000 гадах была членам Універсітэцкай акрэдытацыйнай камісіі). У 2002—2008 гадах на працягу дзвюх кадэнцый займала пасаду дэкана філалагічнага факультэта. З 2016 года працуе кіраўніком Кафедры ўсходнеславянскага мовазнаўства.
Належыць да шэрагу навуковых і грамадскіх арганізацый: Міжнароднага савета анамастычных навук (ICOS), Камісіі анамастыкі пры Камітэце мовазнаўства Польскай акадэміі навук, Польскага мовазнаўчага таварыства і Таварыства культуры мовы. У 2004—2007 гадах з’яўлялася старшынёй беластоцкага аддзялення Таварыства культуры мовы.
Навуковая дзейнасць Асноўныя навуковыя інтарэсы даследчыцы сканцэнтраваны на гістарычнай і сучаснай антрапаніміі польска-літоўска-ўсходнеславянскага памежжа, мікратапаніміі, хрэматоніміі і польска-рускай мовазнаўчай кампаратывістыцы.
З'яўляецца аўтаркай больш за 200 публікацый (манаграфій, слоўнікаў, артыкулаў, рэцэнзій і навуковых справаздач). Сярод яе найважнейшых манаграфій: Nazewnictwo kobiet w dawnym powiecie mielnickim (XV-XVII w.) («Жаночае назоўніцтва ў былым Мельніцкім павеце (XV—XVII стст.)», Беласток, 1994). Antroponimia Białegostoku w XVII-XVIII wieku («Антрапанімія Беластока ў XVII—XVIII стагоддзях», Беласток, 2001). Antroponimia Żydów Podlasia w XVI-XVIII wieku («Антрапанімія яўрэяў Падляшша ў XVI—XVIII стагоддзях», Беласток, 2008). Historia nazwisk na kresach północno-wschodnich Rzeczpospolitej (XVI-XVIII w.) («Гісторыя прозвішчаў на паўночна-ўсходніх крэсах Рэчы Паспалітай (XVI—XVIII стст.)», Беласток, 2014).
Выступала суаўтаркай і рэдактаркай шматлікіх навуковых зборнікаў, у тым ліку «Навуковыя дасягненні беластоцкага анамастычнага цэнтра» (2005), «Антрапанімія Заблудава і заблудаўскіх маёнткаў у I палове XVII ст. у кантэксце поліэтнічнасці» (2007) і «Прозвішчы хрысціянскага і яўрэйскага насельніцтва даўняй паўночна-ўсходняй Польшчы ў параўнальным аспекце» (2008).
Узнагароды Срэбны Крыж Заслугі (2001) — за навуковыя, дыдактычныя і арганізацыйныя дасягненні. Медаль Камісіі нацыянальнай адукацыі (2004). Залаты Крыж Заслугі (2012). Ганаровае званне «Заслужаны Беластоцкага ўніверсітэта».
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Мовазнаўцы Польшчы Катэгорыя:Дактары гуманітарных навук Катэгорыя:Выкладчыкі Беластоцкага ўніверсітэта Катэгорыя:Нарадзіліся 2 студзеня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1951 годзе