Сіко́ку (яп. 四 国?, «Чатыры вобласці») — найменшы па плошчы і насельніцтву востраў з чатырох найбуйнейшых Японскіх астравоў, а таксама адзін з рэгіёнаў Японіі. Сучасная назва адлюстроўвае той факт, што на востраве знаходзіліся чатыры гістарычныя вобласці — Ава, Іё, Санукі і Тоса.
У рэгіён Сікоку ўваходзяць чатыры прэфектуры: Кагава, Коты, Такусіма і Эхімэ. Буйнейшыя гарады на востраве: Мацуяма, Такамацу, Такусіма, Коты.
Востраў абмываецца Ціхім акіянам, Унутраным Японскім морам, пралівамі. Даўжыня берагавой лініі складае каля 1800 км. У рэльефе пераважаюць горы. Клімат субтрапічны, мусонны, з частымі тайфунамі.
Гл. таксама Хакайда Хонсю Кюсю Імабары
Літаратура
Спасылкі
Артыкул Japan на сайце Library of Congress Country Studies
Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы Японіі Сікоку