Джэры Лі Райс (нар. 13 кастрычніка 1962 г.) — прафесійны ігрок у амерыканскі футбол, які 20 сезонаў гуляў у Нацыянальнай футбольнай ліге (НФЛ). Ён тройчы выйграў Суперкубак з «Сан-Францыска 49ers», а пасля два кароткіх перыёды у канцы кар'еры гуляў з «Окленд Рэйдэрс» і «Сіэтл Сіхокс». За свае дасягненні і шматлікія рэкорды Райс шырока лічыцца найвялікшым рэсіверам усіх часоў і адным з найвялікшых гульцоў у гісторыі НФЛ. У сваёй біяграфіі на афіцыйным сайце Залы славы прафесійнага футбола ён названы «найбольш плённым рэсіверам у гісторыі НФЛ з ашаламляльнымі вынікамі за кар'еру». У 1999 годзе газета The Sporting News паставіла Райса на другое месца пасля Джыма Браўна ў сваім спісе «100 найвялікшых гульцоў амерыканскага футбола». У 2010 годзе ён быў абраны найвялікшым гульцом у гісторыі НФЛ у праграме «100 найвялікшых гульцоў НФЛ» тэлеканала NFL Network.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1962 годзе Катэгорыя:Ігракі ў амерыканскі футбол ЗША Катэгорыя:Спартсмены ЗША